ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Усе ўзросты "Маладосці"!
Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

ТІБО-2013

ТІБО-2013
Іншыя навіны

З 23 па 26 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі возьме ўдзел у XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы і кангрэсе па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО”


“ТІБО” традыцыйна прыцягвае ўвагу кіруючых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання і тэхналогій і з’яўляецца адной з самых буйных выставак па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. Сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы і арганізацыі з розных краін. Сярод іх – найбуйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, замежныя кампаніі, зацікаўленыя ў з’яўленні сваёй прадукцыі на беларускім рынку.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць свае інфармацыйныя рэсурсы і паслугі – інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; базы даных уласнай генерацыі “Беларусь у асобах і падзеях”, “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”, “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”, “Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”; віртуальны цэнтр прававой інфармацыі; віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”; віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара”; віртуальная чытальная зала; электронныя выданні бібліятэкі; інфармацыйныя тэхналогіі для карыстальнікаў з парушэннем зроку; служба электроннай дастаўкі дакументаў; рэклама на будынку бібліятэкі і інш.

Таксама наведвальнікі змогуць азнаёміцца з выдавецкай, паліграфічнай і рэкламнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Па маштабе экспазіцый, складзе ўдзельнікаў, колькасці наведвальнікаў і ўвазе з боку СМІ форум “ТІБО” па-ранейшаму з’яўляецца лідарам сярод выставачных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Выстаўка разлічана на шырокі круг зацікаўленых асоб, як прафесіяналаў, так і радавых наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам