18 Сак 2025
18 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія ўстаноўкі колбы для збору манет на стварэнне помніка ў рамках праекта “Жывая памяць удзячных пакаленняў” і падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Мясцовым дабрачынным фондам імя Аляксея Талая.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
18 Сак 2025
Напярэдадні Дня праваслаўнай кнігі, які традыцыйна святкуецца 14 сакавіка, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) наведалі школу “Іхвіс” – установу адукацыі, заснавальнікам якой з’яўляецца Свята-Елісавецінскі манастыр.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
18 Сак 2025
13 сакавіка ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Выпуск і рэалізацыя сацыяльна значымай літаратуры”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
18 Сак 2025
У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) “расцвітае” асаблівая экспазіцыя “Чароўны водар вясны”, дзе кветкі ажываюць не толькі ў прыродзе, але і на старонках кніг і выяўленчых дакументаў.
Зала дакументаў па мастацтве прапануе...
18 Сак 2025
З 18 сакавіка па 27 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “З клопатам пра слова беларускае”, прымеркаваная да 90-годдзя мовазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.
Кніжныя выстаўкі
18 Сак 2025
Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”
17 Сак 2025
У перыяд з 11 па 12 сакавіка спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі бібліятэчныя ўстановы Гомельскай вобласці.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 Сак 2025
Скарыстайцеся паслугамі брашуроўкі, пераплёту, ламініравання і іншымі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 Сак 2025
19 сакавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам-песеннікам і дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Мазго. Сустрэча ладзіцца ў межах сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі і Саюза пісьменнікаў “Літаратурны Алімп Беларусі”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
17 Сак 2025
Акварэльная празрыстасць, пяшчотныя праменьчыкі сонейка, асаблівы мятны водар яшчэ халаднаватага паветра… З надыходам вясны так прыемна любавацца юнай прыгажосцю прыроды, шпацыраваць па вуліцах і парках, а пасля завітаць у такую ж атмасферную і ўтульную залу дакументаў па мастацтве (пам. 306), каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, прысвечанай юбілярам сакавіка, таленавітым дзеячам беларускага мастацтва.
Зала дакументаў па мастацтве прапануе...
17 Сак 2025
15 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Дождж з сэрцаў”, на якіх дзеці створылі аб’ёмны выраб у змешанай тэхніцы.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
15 Сак 2025
15 сакавіка ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыліся прэзентацыя рэпрынтнага выдання І.І. Грыгаровіча “Белорусский архив древних грамот” у дзвюх частках і падвядзенне вынікаў 64-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
Нацыянальная бібліятэка Беларусі трэці дзень паспяхова ўдзельнічае ў XXXII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
13 і 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў і прыём у шэрагі ГА “БРСМ”, ГА “БРПА”, РГА “Белая Русь” і БП “Белая Русь” маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
19 сакавіка адбудзецца сёмы занятак Школы псіхалагічнага здароўя на тэму “Асабістыя межы: як перастаць быць зручным для ўсіх і пачаць жыць для сябе”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
13 сакавіка адбыўся трэці занятак для карыстальнікаў у рамках праекта “Урокі фінансавай дасведчанасці” на тэму “Кібербяспека”, які правялі галоўныя спецыялісты аддзела маніторынгу і аналітычнага развіцця ўпраўлення маніторынгу і развіцця SOC цэнтра кібербяспекі “ААБ Беларусбанк”.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
12 сакавіка ў рамках праекта “Псіхалагічнае асяроддзе” адбылася другая сустрэча з вядомым беларускім псіхолагам, кандыдатам псіхалагічных навук, дацэнтам Надзеяй Аляксандраўнай Цыркун.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
14 Сак 2025
12 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў вэбінар “Выкарыстанне БД УІНІТІ РАН для інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці”.
Бібліятэка анлайн
13 Сак 2025
Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае ўдзел у XXXII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
13 Сак 2025
13 сакавіка ў рамках цырымоніі ўрачыстага ўручэння Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенкам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь навучэнскай моладзі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла выставу “Асноўны Закон дзяржавы”, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).
Кніжныя выстаўкі