25 верасня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Смайлік”, на якіх дзеці зрабілі яркі кубік у тэхніцы канструявання.
Юным удзельнікам давялося папрацаваць, каб акуратна скласці і склеіць па прамаляваных лініях аб’ёмную мадэль кубіка і ўпрыгожыць яго смайлікамі. У гульні з кубікам “Адгадай эмоцыю” дзеці вучыліся адлюстроўваць радасць, сум, здзіўленне з дапамогай мімікі і жэстаў.
Казачная гісторыя аб смайліках Усмешка і Трывога і добрая песня “От улыбки станет всем теплей” падарылі ўсім удзельнікам цёплы настрой.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.