ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар
Творчыя заняткі “Смайлік”

II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні ў Гомелі

II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні ў Гомелі
Іншыя навіны

23–24 верасня ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы адбыліся II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні, у працы якіх актыўны ўдзел ўзялі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навукова-практычная канферэнцыя была арганізавана Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкай імя У.І. Леніна і адбылася пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Канферэнцыя была арганізавана ў форме пленарнага і секцыйных пасяджэнняў. Прадстаўленыя даклады былі прысвечаны жыццю і дзейнасці князёў Паскевічаў – апошніх уладальнікаў гомельскага маёнтка: Івана Фёдаравіча, яго сына Фёдара Іванавіча і нявесткі Ірыны Іванаўны, гістарычным падзеям і асобам эпохі Паскевічаў, спадчыне княжацкай сям’і і іх укладу ў сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Гомеля, кніжнай культуры як важнай частцы гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасці ўстаноў культуры па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны. Па выніках працы канферэнцыі падрыхтаваны і выдадзены зборнік матэрыялаў чытанняў.

Першы даклад на пленарным пасяджэнні “Кніжная спадчына Гомельшчыны” намесніка дырэктара Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Марыны Рафеевай быў прысвечаны ўнікальнаму прыватнаму кніжнаму збору князёў Паскевічаў. Агульная колькасць выданняў з гэтай калекцыі, якія дайшлі да нашых дзён, складае 6 253 адзінкі захоўвання. Калекцыю Паскевічаў аб’ядноўвае адзіны стыль афармлення (вокладкі выкананы па заказе ўладальнікаў часцей за ўсё ў гомельскай майстэрні Лібмана) і экслібрыс. У дакладзе быў прадстаўлены падрабязны бібліяметрычны аналіз калекцыі і названы мерапрыемствы па яе мемарыялізацыі.

Paskievickija-chytanni-Homiel-2.jpg

Частка рукапісаў з кніжнага збору князёў Паскевічаў захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. На пленарным пасяджэнні намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша выступіў з дакладам, у якім прадставіў характарыстыку рукапісных кніг, а таксама працу па іх захаванні, вывучэнні і папулярызацыі.

Paskievickija-chytanni-Homiel-3.jpg

Секцыя “Мемарыяльная дзейнасць устаноў культуры” аб’яднала супрацоўнікаў бібліятэк і музеяў, якія вывучаюць рукапісныя і друкаваныя кніжныя помнікі, займаюцца захаваннем і папулярызацыяй кніжнай культуры. У працы секцыі актыўны ўдзел узялі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Paskievickija-chytanni-Homiel-4.jpg

Галіна Кірэева, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, у дакладзе “Рукапісныя кнігі старавераў у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” дала агульную характарыстыку калекцыі стараверскіх рукапісных кніг, якая фарміравалася з дня заснавання бібліятэкі і сёння налічвае звыш 240 адзінак захоўвання.

Paskievickija-chytanni-Homiel-5.JPG

Таццяна Захарава, загадчыца сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, выступіла з дакладам “Кнігі з правененцыямі – знакавыя экспанаты юбілейных выстаў”, у якім на прыкладзе юбілейных выстаў музея кнігі разгледзела экспазіцыйныя прыёмы дэманстрацыі кніжных помнікаў з экслібрысамі і аўтографамі.

Paskievickija-chytanni-Homiel-6.JPG

Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы, прэзентавала выданне “У госці да кніг”, якое прысвечана кніжнай спадчыне і адрасавана ў тым ліку спецыялістам бібліятэк і музеяў краіны як базавая аснова для папулярызацыі гісторыі кніжнай культуры сярод дзяцей і моладзі. Кніга ўяўляе сабой займальную гісторыю кнігі для дзяцей з інтэлектуальнымі і творчымі заданнямі, з’яўляецца важным праектам, які арыентуе на папулярызацыю каштоўнасцей сямейнага чытання і чытання на базе бібліятэк. Дакладчыца падзялілася таксама методыкай выкарыстання матэрыялаў кнігі, напрацаванай падчас правядзення заняткаў у рамках праекта “У госці да кніг”.

Paskievickija-chytanni-Homiel-7.jpg

Наталля Каралева, вядучы мастак сектара падрыхтоўкі друку выдавецкага аддзела, мастак-дызайнер выдання “У госці да кніг”, адзначыла важнасць адзінства пазнавальнага і эстэтычнага пры афармленні дзіцячай кнігі. Ілюстрацыі і афармленне каменціруюць і дапаўняюць тэкст кнігі, стымулююць эмацыянальнае і творчае развіццё дзіцяці. Кніга адрозніваецца сваёй мастацкай вобразнасцю і выразнасцю.

Paskievickija-chytanni-Homiel-8.jpg

Да II Міжнародных Паскевіцкіх чытанняў у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы былі арганізаваны тэматычныя выставы. Выстава “Мастацкая спадчына сям’і Паскевічаў”, арганізаваная сумесна з Гомельскім палацава-паркавым ансамблем, дэманструе фатаграфіі твораў мастацтва з калекцыі Паскевічаў, якія захоўваюцца ў Эрмітажы.

У Музеі рэдкай кнігі ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй, а таксама з выставай “Часоў перапляценне” – экспазіцыяй кніг з правененцыямі з бібліятэкі Паскевічаў, а таксама выданняў з фонду бібліятэкі, якія тычацца жыцця і дзейнасці Івана Фёдаравіча, Фёдара Іванавіча і Ірыны Іванаўны Паскевічаў.

Paskievickija-chytanni-Homiel-9.JPG

У рамках праграмы канферэнцыі ўдзельнікі наведалі вядучыя ўстановы культуры горада і азнаёміліся з актуальнай навуковай, экспазіцыйнай і асветніцкай дзейнасцю Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Музея гісторыі горада Гомеля.

Paskievickija-chytanni-Homiel-10.jpg

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае вялікую падзяку арганізатарам II Міжнародных Паскевіцкіх чытанняў за насычаную і плённую праграму, яе высокі прафесійны ўзровень і актуальнасць прапанаваных тэм. Канферэнцыя стала пляцоўкай для актыўнага навуковага і прафесійнага дыялогу ў фармаце жывых зносін. Зборнік матэрыялаў чытанняў уяўляе несумненную цікавасць для спецыялістаў бібліятэк, музеяў і архіваў, кнігазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў і краязнаўцаў.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам