9 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Восеньскія кветкі”, на якіх дзеці навучыліся рабіць папяровыя кветкі ў тэхніцы накладной аплікацыі.
Выкарыстоўваючы каляровую паперу для бутонаў, а фетр для сярэдзінкі кветачак, юныя ўдзельнікі зрабілі непаўторны букет з астраў, які паставілі ў прыгожую вазу.
Дзеці пагулялі ў гульню “Крама кветак”, пазнаёміліся з легендамі пра кветкі, а добрая музыка дапамагла стварыць цудоўную сяброўскую атмасферу.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.