24 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Вусень”.
Пазнаёміўшыся з казкай “Вельмі галодны вусень” папулярнага кніжнага графіка Эрыка Карла, дзеці зрабілі рознакаляровае вусянятка з кардону самых розных адценняў.
Каб стварыць выраб-цацку, удзельнікі заняткаў з дапамогай трафарэтаў намалявалі і выразалі з кардону рознакаляровыя авалы, паслядоўна склеілі дэталі, прыляпілі на галаву вусеня невялікія вусікі з рожкамі з каляровай паперы, намалявалі вочкі і ўсмешку.
Сімпатычны выраб дзеці размясцілі на зялёных лісціках-асновах і прыдумалі кожнаму вусянятку гісторыю прыгод.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.