ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага
Творчыя заняткі “Вусень”

Да юбілею беларускага мастака

Да юбілею беларускага мастака
Іншыя навіны

27 ліпеня – 125 гадоў з дня нараджэння выдатнага кніжнага графіка, сатырыка, карыкатурыста, ілюстратара і жывапісца Язэпа Міхайлавіча Горыда (1896–1939).

Нарадзіўся Язэп Горыд у Адэсе ў шматдзетнай сям’і, у 1914 г. скончыў школу ў Марыупалі. Працаваў, затым некалькі гадоў служыў у арміі. У 1921 г. пераехаў у Вільню. З 1923 па 1925 г. у якасці вольнага слухача вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта (у Фердынанда Рушчыца і Людаміра Сляндзінскага), у 1928 г. удасканальваў сваё майстэрства ў прыватных студыях Парыжа.

З 1926 па 1928 г. Я. Горыд супрацоўнічаў з сатырычна-гумарыстычным часопісам “Маланка”, змясціў у ім палітычна завостраныя карыкатуры і гумарыстычныя малюнкі.

Horyd-1.jpg

Асноўнай тэматыкай графікі сталі розныя вострыя пытанні тагачаснага жыцця, багатая фантазія мастака падказвала безліч камічных сітуацый. Графічныя работы майстра пазначаны адметным мастацкім мысленнем, створаныя ім трапныя вобразы мелі лаканічны характар, вызначаліся прадуманасцю, цэласнасцю ідэйна-мастацкіх кампанентаў.

Я. Горыд уваходзіў у Віленскае таварыства мастакоў-пластыкаў, членамі якога былі таксама Язэп Драздовіч, Пётра Сергіевіч, Міхась Сеўрук. Яны займаліся ілюстраваннем заходнебеларускіх друкаваных выданняў. Я. Горыд надаваў непаўторнае мастацкае аблічча кнігам, удзельнічаў у афармленні падручнікаў, знаходзіў арыгінальнае мастацкае вырашэнне вокладак новых часопісаў, загалоўкаў газет. Мастак імкнуўся перадаць унутраны змест кнігі, ідэйны пафас, надаць яе мастацкаму вобліку выразны і эстэтычна закончаны выгляд. У 1925 г. аздобіў выданне “Беларускі дзіцячы спеўнік” фалькларыста і музыказнаўцы А. Грыневіча. Ім былі аформлены паэтычныя зборнікі “Вянок” М. Багдановіча (2-е выданне, 1927), “Шум баравы” М. Васілька і “Веснапесні” Х. Ільяшэвіча (1929), “Журавінавы цвет” М. Танка (1937). Ён аўтар малюнка да вокладкі кнігі “Беларускія народныя песні” Р. Шырмы (1929).

Horyd-2-3.jpg

Тэхнікай акварэлі ў зборніку “Беларускія (крывіцкія) казкі” (1929) мастак стварыў шэраг чарадзейных казачных вобразаў (каваля-Вярнідуба, асілка, Рымшы-праўдалюба, Іванка-прастачка), а таксама намаляваў вокладку да гэтай кнігі.

Пры аздабленні вокладак часопісаў “Родныя гоні” і “Беларуская культура” (1927), дзіцячага часопіса “Заранка” (1927–1931), газеты Беларускай сялянска-рабочай грамады “Narodny zwon” (1926) шырока выкарыстаў беларускі пейзаж і рэаліі побыту.

Horyd.jpg

Тонкім лірызмам вызначаюцца чорна-белыя малюнкі для календароў графічнай серыі “Дванаццаць месяцаў” (упершыню была падрыхтавана для “Беларускага календара на 1927 год”).

Horyd-4-5.jpg

Язэп Горыд вядомы як таленавіты партрэтыст. У 1926 г. стварыў партрэт вядомага ў Вільні скульптара і архітэктара Рафала Яўхімовіча.

Horyd-6.jpg

З’яўляецца таксама аўтарам літаграфічных партрэтаў Янкі Купалы (1923), Якуба Коласа (1931). Працаваў мастак і як пейзажыст (“Нёман з рыбакамі на беразе”, “Узгорак”, “Віды Вільні і ваколіцаў”), і як дэкаратар (сграфіта на фасадзе будынка букіністычнага магазіна ў Вільні і інш.).

Ён неаднаразова прымаў удзел у выстаўках у Вільні, Познані, Парыжы. У 1932 г. арганізаваў персанальную выстаўку, дзе былі прадстаўлены станковыя і графічныя творы, эскізы фрэсак, вітражоў і інш. Работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, шмат з іх знаходзіцца ў прыватных зборах.

Я. Горыд загінуў у час бамбардзіроўкі ў Варшаве ў самым пачатку Другой сусветнай вайны.

Адным з першых даследчыкаў жыцця і творчасці Язэпа Горыда быў літаратуразнавец Арсень Сяргеевіч Ліс, мастаку прысвечана яго кніга Пякучай маланкі след” (1981). Інфармацыю пра жыццё і творчую дзейнасць Я.М. Горыда можна знайсці ў анлайн-энцыклапедыі "Беларусь у асобах і падзеях".

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам