17 мая дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі “Вясёлыя васьміножкі”.
Напярэдадні летніх падарожжаў дзеці папрактыкуюцца ў вырабе марскіх сюжэтных кампазіцый з выкарыстаннем нетрадыцыйных сродкаў малюнка. Такія простыя матэрыялы, як фарбы, васковая крэйда, пластылін і дробныя ракавінкі, дапамогуць выразіць дзіцячыя фантазіі і мары праз стварэнне арыгінальных работ.
Пад час заняткаў будуць праведзены рухавыя гульні і віктарыны-загадкі пра жыццё марскіх жыхароў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 5–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.