ГалоўнаяНавіны

Навіны

“Родительский дом, начало начал…”

3 Кас 2024

З 3 кастрычніка па 6 лістапада ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) праходзіць кніжная выстаўка “Родительский дом, начало начал…”, прымеркаваная да Дня маці і Дня бацькі.

Кніжныя выстаўкі

Сустрэча з псіхолагам: “Эмацыйнае выгаранне. Натхненне пасля выгарання”

3 Кас 2024

2 кастрычніка ў межах Школы псіхалагічнага здароўя адбыліся другія бясплатныя заняткі з псіхолагам Аляксеем Пачтовым на тэму “Эмацыйнае выгаранне. Натхненне пасля выгарання”, які ён правёў разам са сваёй калегай – гештальт-тэрапеўтам Вольгай Калдаевай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падарожнічайце разам з намі: Музейна-храмавы комплекс “Патрыёт” у Падмаскоўі.

3 Кас 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі музей “1418 крокаў да перамогі”. Ён адкрыўся ў 2020 годзе – да 75-годдзя Вялікай Перамогі.   Працягласць музея – 1418 крокаў (або 1,5 кіламетра), якія сімвалізуюць колькасць дзён вайны 1941–1945 гадоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях

2 Кас 2024

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарта СТБ 7.1-2024 “СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання”, зацверджанага пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 г. № 10, падрыхтаваны новыя ўзоры афармлення бібліяграфічнага апісання крыніц, якія выкарыстоўваюцца суіскальнікамі ў дысертацыях.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Юбілей таленавітага спецыяліста ў галіне бібліятэчнага краязнаўства

2 Кас 2024

2 кастрычніка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Рымы Міхайлаўны Чыгіровай – вядомага бібліёграфа, галоўнымі навуковымі інтарэсамі якога былі вывучэнне беларускага бібліяграфазнаўства і краязнаўчай дзейнасці айчынных бібліятэк.

Па старонках беларускага календара

Канцэрт-прэзентацыя нотных зборнікаў братоў Моніных

1 Кас 2024

1 кастрычніка ў бібліятэцы адбыўся канцэрт-прэзентацыя аўтарскіх нотных зборнікаў Мікіты і Юрыя Моніных (ДУДА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Брэста”) пры ўдзеле Вольгі Хаванскай (канцэртмайстар, ДУА “Гімназія № 17 г. Мінска”).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце – служыць дабру

1 Кас 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Шчасце – служыць дабру”, прысвечаная 80-годдзю беларускага пісьменніка Зіновія Прыгодзіча, праходзіць з 1 кастрычніка па 4 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння

1 Кас 2024

1 кастрычніка Кітайская Народная Рэспубліка адзначыць юбілейную дату – 75 гадоў з дня ўтварэння краіны. Да гэтай знамянальнай падзеі ў Кітайскім цэнтры кнігі (пам. 207g) з 1 кастрычніка па 28 лістапада будзе экспанавацца тэматычная кніжная выстава “Паднябесная імперыя: Кітай учора і сёння”.

Кніжныя выстаўкі

Узрост восені – цудоўны

1 Кас 2024

З 1 кастрычніка па 12 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207а) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам