ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – у Балтыйску
Экскурсія для пераможцаў віктарыны

У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі формы і матэрыялы кнігі

У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі формы і матэрыялы кнігі
Іншыя навіны

20 і 21 кастрычніка чарговыя заняткі “Клуба кніжных прафесараў” былі прысвечаны тэме “Формы і матэрыялы кнігі”.


Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі формамі кнігі, а таксама з матэрыяламі, якія раней выкарыстоўваліся для пісьма. “Кніжныя прафесары” засвоілі асноўныя тэрмiны тэмы: рукапіс, манускрыпт, папірус, пергамент, скрутак, кодэкс, скрыпторый, пратограф і іншыя.

На занятках дзеці даведаліся, што кітайскія кнігі рабіліся на бамбукавых планачках, якія звязваліся паміж сабой вяроўкай. Адна драўляная дошачка лічылася старонкай кнігі. Для стварэння кнігі-скрутка часам патрабавалася да некалькіх тысяч бамбукавых планачак. Кнігі з бамбуку з’яўляюцца адной з найважнейшых вех кітайскай пісьменнасці і культуры ў цэлым.

Для замацавання тэорыі дзеці разам з бацькамі выканалі творчае заданне, якое дазволіла выявіць індывідуальныя здольнасці і крэатыўна паглядзець на аб’ект пазнання. Наведвальнікі музейных заняткаў паспрабавалі самі стварыць “бамбукавыя кнігі”, звязваючы драўляныя дошачкі паміж сабой. Творчае заданне было арганізавана па методыцы Святланы Прудоўскай.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам