20 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.
Акцыя была прымеркавана да традыцыйнага красавіцкага месячніка па ўборцы, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі краіны.
Калектыў бібліятэкі прыбраў і ачысціў газоны ад леташняй лістоты, акультурыў тэрыторыю ля будынка.
Суботнік прайшоў у дружалюбнай і вясёлай атмасферы.