ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Удзел у рэспубліканскім суботніку
7 памылак друку, якія каштавалі мільёны

Героі нашай краіны

Героі нашай краіны
Іншыя навіны

Ці шануюць памяць беларускіх дзеячаў культуры за межамі Беларусі?


Нядаўна мемарыяльная дошка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу была ўстаноўлена ў латвійскай сталіцы Рызе. Помнік размясціўся на будынку Рыжскай беларускай асноўнай школы. Новая дошка была створана па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Латвіі і Міністэрства культуры РБ. Аўтар мемарыяла – беларускі скульптар Павел Вайніцкі.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка, намеснік старшыні Рыжскай думы Андрыс Амерыкс, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый Латвіі, дырэктар Беларускага інфармацыйнага цэнтра Уладзіслаў Рэдзькін, аўтар мемарыяла Павел Вайніцкі, кіраўнік Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям Альфрэд Чэпаніс, парламенцкі сакратар Міністэрства культуры Латвіі Інесе Лайзане, прадстаўнікі Юрмальскай гарадской думы і журналісты.

Выступаючы з прывітальным словам, Барыс Святлоў адзначыў, што Міністэрства культуры ў апошнія гады робіць многае, каб увекавечыць імя Янкі Купалы. “Помнікі народнаму паэту адкрыты ў Маскве і Нью-Ёрку, устаноўлены мемарыяльныя дошкі ў Вільнюсе і – сёння – у Рызе. Імем Купалы названы школы ў розных гарадах Беларусі. Нават у Бразіліі адна з бібліятэк названа ў гонар беларускага песняра”, – сказаў ён.

Аўтар помніка Павел Вайніцкі адзначыў, што для яго як для скульптара было гонарам працаваць над выявай Янкі Купалы. “Я лічу, што героі нашай незалежнай краіны не павінны адлюстроўвацца ў вобразе сацыялістычнага рэалізму. У сваёй рабоце я адмовіўся ад простага пераліку анатамічных падрабязнасцей, як гэта было пры сацыялізме, і трактаваў вобраз нацыянальнага героя эмацыянальна і свабодна”, – растлумачыў ён.

За апошнія гады рэалізаваны шэраг праектаў па ўвекавечанні памяці дзеячаў культуры і мастацтва за мяжой. Сярод найбольш значных – устаноўка помніка Уладзіміру Караткевічу ў Кіеве, памятнай дошкі Францішку Багушэвічу ў Вільнюсе. У студзені 2013 года ў літоўскай сталіцы была заменена мемарыяльная дошка Янку Купалу. Працягваецца праца над стварэннем помніка беларускаму і рускаму паэту, драматургу, грамадскаму дзеячу і асветніку Сімяону Полацкаму ў Маскве.

Крыніца: Газета “Аргументы и факты”, 17.04.2013.

Чытайце таксама:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам