ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Героі нашай краіны
Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі

7 памылак друку, якія каштавалі мільёны

7 памылак друку, якія каштавалі мільёны
Іншыя навіны

Памылкі, якія абыходзіліся ў вельмі буйныя сумы, неабавязкова павінны быць відавочна прыкметнымі.


Гэта можа быць звычайны злучок, часціца, недастатковая літара, памылка перакладу або друку. Шкода нават ад адной з такіх дробязей можа дасягаць астранамічнай сумы ў некалькі соцень мільёнаў долараў.

Вось некаторыя прыклады, знойдзеныя на прасторах Інтэрнэту.

Памылка ў Бібліі, якая памяняла сэнс запаведзі на супрацьлеглы
У 1631 годзе англійскія друкары выпусцілі Біблію з памылкай: у сёмай з дзесяці запаведзяў была прапушчана часціца “не”. У іх варыянце запаведзь стала гучаць як “чужалож”. Гэтую Біблію ахрысцілі “Бібліяй пралюбадзеяў”, выдаўцоў аштрафавалі на тры тысячы фунтаў, а ўвесь тыраж прыйшлося знішчыць.

Кулінарны рэцэпт для расістаў. Шкода 20 000 долараў
У кулінарнай кнізе “Реnguіn”, выдадзенай у Аўстраліі, быў змешчаны рэцэпт макароны, дзе страву рэкамендавалася запраўляць “свежамолатымі чорнымі людзьмі” (“frеshlу grоund blасk реорlе”). Аказалася, што прычынай з’яўлення скандальнага рэцэпта стала памылка карэктара, і ў гэтым месцы меўся на ўвазе “свежамолаты чорны перац” (“frеshlу grоund blасk рерреr”). Адклікаць ужо прададзены наклад не сталі, аднак 7 тысяч асобнікаў, якія не паспелі разысціся, былі знішчаны і перадрукаваны зноўку.

Страчаны злучок НАСА коштам 80 мільёнаў долараў
Злучок – далёка не самы важны знак пунктуацыі, аднак у 1962 годзе яго адсутнасць у кодзе бартавога камп’ютара каштавала Нацыянальнаму ўпраўленню па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы ЗША (НАСА) 80 мільёнаў долараў. Гаворка ідзе пра запуск касмічнага апарата “Марынэр-1”, які накіроўваўся да Венеры і з прычыны маленькай памылкі страціў кіраванне. У выніку апарат давялося знішчыць на 293 секундзе пасля запуску. Англійскі пісьменнік і навуковец Артур Кларк напісаў праз некалькі гадоў, што “Марынэр-1” быў “знішчаны самым дарагім злучком у гісторыі”.

Памылка трэйдара цаной 340 мільёнаў долараў
У снежні 2005 года трэйдар японскай кампаніі Mіzuhо Sесurіtіеs атрымаў заяўку на продаж адной акцыі па кошце 610 тысяч ен за штуку. Ён пераблытаў колькасць акцый і кошт і ў выніку выставіў 610 тысяч акцый па цане 1 ена. Гэтая памылка выклікала хаос на рынку, абвал індэкса Nіkkеі і прывяла да адстаўкі кіраўніцтва Такійскай фондавай біржы.

Рэкламная акцыя за 50 мільёнаў
У 2007 годзе аўтадылер горада Розуэлл (Нью-Мексіка) прыдумаў “бліскучы” рэкламны ход – выпусціць і разаслаць 50 тысяч латарэйных білетаў, у адным з якіх знаходзіўся выйгрыш на тысячу долараў. Але кампанія, якая павінна была друкаваць квіткі, памылкова зрабіла іх выйгрышнымі, прычым абсалютна ўсе. Гэта значыць, агульная сума выйгрышу склала 50 мільёнаў. Не ў стане выплаціць доўг, аўтадылер паабяцаў выдаць за кожны выйгрышны білет падарункавы сертыфікат коштам у пяць долараў.

Эль за 502 996 долараў
Недастатковая літара “р” у назве 150-гадовага элю каштавала няўдачліваму прадаўцу больш за паўмільёна долараў. Некалькі калекцыянераў ведалі, што на аўкцыён павінны выставіць рэдкую бутэльку напою пад назвай “Аllsорр’s Аrсtіс Аlе”, але не змаглі яе знайсці, таму як прадавец прапусціў у назве адну літару “р” і прадаваў “Аllsор’s Аrсtіс Аlе”. У выніку ў аўкцыёне ўзялі ўдзел толькі два прэтэндэнты, і бутэлька каштавала пакупніку 304 долары. Той выправіў памылку і тут жа прадаў бутэльку за 503 300 долараў.

Экзатычны эратычны адпачынак
Некалькі гадоў таму турыстычная кампанія з Каліфорніі “Sоnоmа” вырашыла размясціць свой банер у даведніку “Жоўтыя старонкі”. Калі рэклама пачала прыносіць першы плён, яны зразумелі, што жорстка памыліліся. Замест “экзатычных падарожжаў” у даведніку былі абяцаны “эратычныя”. У выніку фірма атрымала зусім не тую папулярнасць, на якую разлічвала. Памылка каштавала друкарні 10 мільёнаў долараў, якія адсудзіла ў іх турыстычная кампанія.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам