ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навукова-вытворчае супрацоўніцтва ў сацыякультурнай сферы
Адкрыццё фестывалю пейзажа

Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі

Урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі
Іншыя навіны

25 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя кнігі “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв'ю, эсэ” і ўрачыстае адкрыццё юбілейнай кніжнай выстаўкі да 90-годдзя пісьменніка.


Напярэдадні 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод Івана Пятровіча Шамякіна Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура” прэзентуе юбілейную кніжную выстаўку, прысвечаную жыццю і творчай спадчыне пісьменніка, і біяграфічную кнігу “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ”.

На кніжнай выстаўцы прадстаўлена каля 200 выданняў, сярод якіх зборы твораў Івана Шамякіна, выдадзеныя Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выдавецтвам “Мастацкая літаратура”; асобныя творы, за якія пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод; біяграфічныя і літаратуразнаўчыя публікацыі беларускіх даследчыкаў.

Кніга “Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв’ю, эсэ” выйшла ў папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. У гэтай кнізе, падрыхтаванай да друку дачкой вядомага празаіка, кандыдатам філалагічных навук Алесяй Іванаўнай Шамякінай, праз успаміны сваякоў, сяброў, літаратараў, архітэктараў узнікае партрэт Мастака і Чалавека ва ўсёй яго філасофскай велічы і прыгажосці.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дочкі пісьменніка Алеся і Таццяна Шамякіны, а таксама прадстаўнікі творчай супольнасці.

Выстаўка «Летапісец эпохі» будзе доўжыцца з 25 студзеня па 7 сакавіка ў кальцавым калідоры 2-га паверха.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-29-80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам