ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прэзентаваны “жамчужыны Беларусі”
Віншуем з юбілеем Людмілу Іванаўну Курыліну

Віншаванне Снягурачкі і Дзеда Мароза ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў

Віншаванне Снягурачкі і Дзеда Мароза ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў
Іншыя навіны

У калядны тыдзень прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын НББ не засталіся ў баку ад добрых спраў.

Разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай яны наведалі аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Мінска”.

Bsj-1.jpg

Добрыя казачныя персанажы павіншавалі ўсіх з Новым 2024 годам і Раством, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і выканання жаданняў, а таксама ўручылі падарункі ад БСЖ НББ.

Bsj-2.jpg

Матэрыял пададзены пярвічнай арганізацыяй ГА “Беларускі саюз жанчын” НББ.

Навіны

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мудрыя думкі з залы мастацтва

15 Май 2024

Усё ярчэй свеціць вясновае сонца, а зала мастацтва напаўняе сваю прастору святлом мудрасці і прыгажосці, працягваючы рубрыку “Цытата тыдня”. На гэтым тыдні са “шкатулкі” крылатых выразаў знакамітых творцаў бліснуў прамень афарызму, прапанаваны на малюнку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам