ГалоўнаяНавіны

Навіны

Візіт дэлегацыі АДКБ

29 Ліс 2017

29 лістапада бібліятэку наведалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра беражлівасць і сямейны бюджэт: прэзентацыя дзіцячай фінансавай азбукі

29 Ліс 2017

29 лістапада ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі “Грошык і таямнічы кошык”, падчас якой яе аўтар Уладзімір Ліпскі расказаў маленькім слухачам, як з’явіўся міфічны персанаж Грошык і чаму з ім неабходна сябраваць.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

29 Ліс 2017

28 лістапада ў бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі вядучых бібліятэк нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Хадзі на мой голас”

29 Ліс 2017

З 29 лістапада па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Хадзі на мой голас”, прысвечаная 80-годдзю беларускай паэтэсы і грамадскага дзеяча Дануты Бічэль-Загнетавай.

Кніжныя выстаўкі

Кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Віцебску

24 Ліс 2017

23 лістапада адбылася прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ўстановам культуры, навукі і адукацыі Віцебскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выязны семінар у Магілёве

24 Ліс 2017

22–23 лістапада на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна прайшоў семінар “Сучасны стан і вектары развіцця бібліятэк Рэспублікі Беларусь” з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры, кіраўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі, дырэктараў бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сусвет Эдуарда Арцем'ева

23 Ліс 2017

З 23 лістапада па 29 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сусвет Эдуарда Арцем'ева”, прысвечаная 80-годдзю рускага кампазітара, народнага артыста Расіі Эдуарда Мікалаевіча Арцем'ева.

Кніжныя выстаўкі

Разам супраць СНІДу

23 Ліс 2017

З 23 лістапада па 17 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка "Разам супраць СНІДу", прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам.

Кніжныя выстаўкі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Чацвёртая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

7 Чэр 2024

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў экспануецца заключная частка выхаваўча-патрыятычнага цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, які звяртаецца да хронікі падзей і да ўвекавечання памяці аб героях-удзельніках.

Бібліятэкарам