ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Кніга ператварэнняў” уласнымі рукамі
Кніжную спадчыну Скарыны прэзентавалі ў Віцебску

Выйшаў першы “Дзіцячы атлас Беларусі”

Выйшаў першы “Дзіцячы атлас Беларусі”
Іншыя навіны

Такім кнігам, як “Дзіцячы атлас Беларусі”, толькі што выдадзены ў “Мастацкай літаратуры”, нельга не парадавацца.


Аўтар тэксту, укладальнік Паліна Грынчанка зрабіла, здаецца, немагчымае – яна паспрабавала адказаць на сотні пытанняў, што задаюць дзеці ва ўзросце ад двух да дзесяці гадоў.

Якая самая вялікая кветка расце ў Беларусі? Хто жыве ў норцы? А ці можа дыхаць жаба пад вадой? Я хачу вывучаць жывёл, як будзе называцца мая прафесія? Што такое варган? Дзе ў Беларусі можна знайсці скарбы? Самыя неймаверныя факты, яркія ілюстрацыі (арыгінал-макет выдання належыць кніжнаму графіку і дызайнеру кнігі Уладзіміру Жуку) сабраны пад адной вокладкай выдання, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Шкада, што тыраж у кнігі ўсяго толькі 1 500 асобнікаў. Такі “Дзіцячы атлас Беларусі” можна смела паказваць кожнаму з самых юных грамадзян краіны. Нават калі яны яшчэ зусім не ўмеюць чытаць.

Лаканічныя тэксты пра Тураўскія крыжы, курганы нашай Айчыны, мора Герадота, крыж Ефрасінні Полацкай, пра скарбы Напалеона, легендарнае балота Ельня, пра фантастычную істоту Цмока – для многіх яны стануць яшчэ і першым у жыцці ўрокам радзімазнаўства, урокам развіцця пачуцця цікаўнасці да роднага, да таго, што яднае сярэднявечча і сучаснасць. Згаданыя абсягі чытач адкрые ў раздзеле “Сем загадак Беларусі”. А ўвогуле ў “Дзіцячым атласе Беларусі” нас чакаюць сустрэчы са звярамі і птушкамі, насякомымі і павукамі, жыхарамі вадаёмаў, раслінамі, грыбамі. Чакае падарожжа па абсягах народнай культуры, знаёмства з архітэктурнымі і гістарычнымі славутасцямі.

Добра было б, каб кнігу, прыдуманую і выкананую ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, заўважылі ў міністэрстве адукацыі краіны і параілі звярнуць на яе ўвагу складальнікам праграм пазакласнага чытання. Паверце, “Дзіцячы атлас Беларусі” варты таго.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам