ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Полацкае Евангелле – першакніга беларускага народа
Выстаўка мастака Анатоля Паўлыгі

Візіт дэлегацыі Індыі

Іншыя навіны

22 мая Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала індыйская парламенцкая дэлегацыя на чале са спікерам Народнай палаты парламента Рэспублікі Індыя Мейрай Кумар.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей вітаў дырэктар Раман Матульскі. Для дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, пад час якой госці азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў.

У музеі кнігі да ўвагі членаў дэлегацыі была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў. Спікер Народнай палаты парламента Рэспублікі Індыя Мейра Кумар пакінула памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам