ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі ў перадваенныя гады: цікавыя факты і лічбы (па старонках базы даных “НББ у прэсе”)
Сыграць на клавішах душы: у бібліятэцы прэзентавалі нотнае выданне “Олег Молчан. Песни для голоса и фортепиано”

Візіт у Мінскую духоўную акадэмію

Візіт у Мінскую духоўную акадэмію
Іншыя навіны

Па запрашэнні кіраўніцтва Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы выданняў акадэміі.

Унікальнасць выставы заключаецца ў тым, што экспазіцыя ўсіх выпушчаных Мінскай духоўнай акадэміяй выданняў, сабраных у адной калекцыі, прадстаўлена ўпершыню. Выстава будзе працаваць на пастаяннай аснове.

Мерапрыемства ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У рамках візіту адбылася сустрэча з рэктарам акадэміі архімандрытам Афанасіем (Сакаловым). У сустрэчы ўзяў удзел загадчык бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі Ілья Перчанка. Бакі падвялі вынікі па шэрагу напрамкаў супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Мінскай духоўнай акадэміі, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі далейшых сумесных праектаў.

Падчас наведвання комплексу акадэмічных будынкаў Аксана Юр’еўна азнаёмілася з экспазіцыяй Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай праваслаўнай царквы, мемарыяльнага кабінета мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам