ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абуджайце ў сабе цудоўнае
Дзень нараджэння Максіма Багдановіча адзначылі экскурсіяй

Выстаўка работ выкладчыкаў БДУ

Выстаўка работ выкладчыкаў БДУ
Іншыя навіны

13 снежня адкрыецца выстаўка «Каманда», якая прэзентуе работы, створаныя выкладчыкамі кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.


Калектыў кафедры, які склаўся 12 гадоў назад, прадставіць гледачу сваю творчасць сённяшняга дня. Азнаёміўшыся з экспазіцыяй, кожны адкрые для сябе цэлы свет, які сабраў такіх розных дызайнераў, мастакоў, архітэктараў у адну каманду, даведаецца пра шэраг падзей і фактаў, якія садзейнічалі гэтаму творчаму саюзу.

У сваёй выстаўцы спецыялісты пастараліся ўзнавіць атмасферу калектыўнага пошуку новага, аўтарскага, індывідуальнага. Таму работы звязвае не выкарыстанне тэматычнага адзінага сюжэту або тэхналогіі, а агульнае бачанне каманднага духу кафедры дызайну. На думку аўтараў, менавіта ў разнастайнасці прадстаўленых у экспазіцыі работ глядач зможа ўбачыць заканамернасці кафедральнага “мы” і індывідуальнага “я”.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Наведаць экспазіцыю можна да канца студзеня 2017 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам