ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прававое забеспячэнне прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк
Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”
Іншыя навіны

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

shoba_1.jpg

Містычная і казачная атмасфера, нябесныя целы, салярныя знакі і сімвалы, міфалагічныя персанажы, антрапаморфныя істоты, беларускія арнаменты, напісаныя ад рукі літаратурныя тэксты – усё гэта напаўняе работы Валянціны Шобы, графіка, сябра Беларускага саюза мастакоў, імя якой ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і ў замежжы.

shoba_2.jpg  shoba_3.jpg

Так, у 2015 годзе сярод больш за дзве тысячы ўдзельнікаў беларуская мастачка стала ўладальніцай прэстыжнай французскай прэміі Тэйлара (“Taylor”) у Парыжы, якую штогод уручаюць мастакам, скульптарам і дызайнерам з усяго свету. Валянціна Уладзіміраўна спакойна ставіцца да папулярнасці і ўзнагарод і цалкам аддае сябе творчасці: Мой свет – як пустэльніцтва. Зносіны з фарбамі, пэндзлямі, працамі – гэта мая малітва”, – кажа яна.

shoba_4.jpg 

На выстаўцы “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы” прадстаўлены рэпрадукцыі з серый “Сонца”, “Гульні з месяцам”, “Гукі”, “Тая, што чакае цябе”, “365 дзён”, “Перакрыжаванне”, “Народныя святы”. Аўтарская тэхніка мастачкі нярэдка заснавана на майстэрскім спалучэнні гуашы, акварэлі, тэмперы, пастэлі.

shoba_5.jpg  shoba_6.jpg  shoba_7.jpg

Валянціна Шоба – прыродны каларыст, які часам сродкамі трох колераў стварае свой асаблівы свет, які вяртае гледачоў у дзяцінства, нясе атмасферу свята і ўтульнасці, надае пачуццё прасветленасці, узвышаючы нас над звыклым і будзённым.

Мы ў Instagram. 

Фотаздымкі бібліятэкара першай катэгорыі Жанны Шавель.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам