ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны
Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

Прававое забеспячэнне прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк

Прававое забеспячэнне прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк
Іншыя навіны

17 красавіка для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся навучальны семінар па працы з інфармацыйна-прававой сістэмай ilex.

ilex – прававы анлайн-сэрвіс, які змяшчае поўныя тэксты ўсіх нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія паступаюць з Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, а таксама:

  • актуальную аналітычную інфармацыю па самых розных напрамках (падаткаабкладанне, арганізацыя і вядзенне бухуліку і справаздачнасці, аплата працы і дапаможнікі, закупкі, будаўніцтва і г.д);
  • карысную даведачную інфармацыю (календары, курсы замежных валют, падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, разліковыя індыкатары, адрасна-рэквізітная інфармацыя і г.д.);
  • формы дакументаў, неабходных для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці бухгалтараў, работнікаў кадравых службаў, юрыстаў, спецыялістаў па закупках і ахове працы;
  • слоўнікі, класіфікатары, калькулятары, чэк-лісты, тэсты і многае іншае.

У рамках мерапрыемства прадстаўнік кампаніі “ЮрСпектр” прадэманстравала на практычных прыкладах варыянты хуткага і эфектыўнага пошуку дакументаў, карысныя функцыі, прадстаўленыя ў сэрвісе, а таксама аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя экспертамі кампаніі.

Нагадваем чытачам, што доступ да інфармацыйнай прававой сістэмы ilex адкрыты ў нашых чытальных залах.

Запрашаем у Нацыянальную бібліятэку Беларусі!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам