У снежні ў “Клубе кніжных прафесараў” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзілі заняткі “Кніга ператварэнняў”.
У музеі дзеткі ўбачылі кнігі, якія здзівілі іх арыгінальнасцю форм і матэрыялаў. Кожны з маленькіх удзельнікаў падрыхтаваў прэзентацыю і распавёў пра ўнікальныя кнігі: мініяцюрныя і вялікія па фармаце, з гумавымі ці рукапіснымі старонкамі, кнігі на колах і інш.
Знаёмства з кнігамі, па вонкавым выглядзе адрознымі ад стандартаў, дапамагло дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”.
Мерапрыемства было арганізавана ў межах праекта “У госці да кніг”.
Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.