ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вытворчая практыка будучых бібліятэкараў
Заняткі ў музеі “Кніга ператварэнняў”

Чалавек з Вялiкага Бору

Чалавек з Вялiкага Бору
Іншыя навіны

Народнаму пiсьменнiку Беларусi Iвану Чыгрынаву быў усяго сёмы год, калi пачалася вайна. Але яна перакроiла ягонае жыццё, стала галоўнай тэмай ягоных твораў i скарацiла ягоныя гады. Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра гэтага творцу, якому cёння споўнiлася б 85 гадоў.

У дзяцiнстве яго ганяў па полi фашысцкi лётчык

У вераснi 1941 года сын старшынi калгаса з вёскi Вялiкi Бор Магiлёўскага раёна ў першы клас не пайшоў – якая школа, калi вайна, бацька на фронце… Сям’я вялiкая, шасцёра дзяцей, трэба выжываць. Мацi Хвядоска са старэйшымi капала бульбу. Маленькi Iван iшоў полем да сваiх, раптам – фашысцкi самалёт, «рама», якi мог лятаць вельмi нiзка. Лётчык заўважыў хлопчыка i… вырашыў з iм «пагуляцца». Знiжаўся, скiроўваў машыну на дзiця, каб тое ў жаху ўцякала… Будучы пiсьменнiк нiколi не забыўся тых хвiлiнаў. Тады яму здавалася, ён нават бачыць, як немец смяецца. Урэшце знясiлены хлопчык упаў у баразну, закрыў рукамi галаву… Самалёт паляцеў.

Chygrynau_2.jpg

Вайна разбурыла сям’ю

Усялякае давялося перажыць падчас вайны. Iван захварэў на брушны тыф, ледзь выжыў. Дактары лiчылi, што гэта пашкодзiла здароўе i стала прычынай даволi ранняй смерцi. Калi спалiлi хату, давялося жыць у зямлянцы. Дачка Iвана Чыгрынава Таццяна ўспамiнае, што ў бабулi, яшчэ не старой, дрыжэлi рукi. Доўгi час паўсюль пiсалася, што бацька Iвана Чыгрынава не вярнуўся з фронту. Але Таццяна Iванаўна прызналася ва ўспамiнах, што дзед застаўся жывы. Вярнуўся, але да iншай жанчыны, у станiцу Новапакроўскую ў Прыазоўi, там нарадзiлася яшчэ двое сыноў. Хаця каханне калiсьцi было вялiкiм: юная Хадоска, дачка багатага селянiна, выскачыла праз акно з клуначкам рэчаў, як купалаўская Паўлiнка, каб звязаць жыццё з маладым камунiстам.

Скончыў тую самую школу, што i Аркадзь Куляшоў

У Вялiкiм Бары школа была, але толькi сямiгадовая. Таму Iван некалькi гадоў хадзiў у дзесяцiгадовую школу ў суседнiя Саматэвiчы. Калiсьцi ў той самай саматэвiцкай школе вучыўся Аркадзь Куляшоў. На Iвана гэта рабiла вялiкае ўражанне, ён i вершы пачаў пiсаць, пераймаючы славутага земляка. А калi быў у старэйшых класах, Куляшоў прыехаў у школу, i юны Iван Чыгрынаў чытаў на сустрэчы свой верш. Праўда, вучоба запомнiлася не толькi выдатнымi адзнакамi. Iсцi ў Саматэвiчы, якiя знаходзяцца за сем кiламетраў ад Вялiкага Бору, даводзiлася праз лес. Аднойчы Iвана перастрэў на зiмовай дарозе воўк. Хлопец i звер нейкi час пастаялi адзiн перад адным, паглядзелi адзiн аднаму ў вочы… Воўк саступiў дарогу.

chygrynau_3.jpg

Першым надрукаваным творам быў верш «Сон трактарыста»

Паэтам Iван Чыгрынаў так i не стаў, але дэбютаваў менавiта як паэт – у 1952 годзе ў № 12 часопiса «Полымя» быў надрукаваны яго верш «Сон трактарыста». Чыгрынаў тады вучыўся на першым курсе фiлфака БДУ. Хаця ён вядомы найперш творамi пра вайну, пiсаў пра рознае. Напрыклад, першая аповесць «Тайна адной экспедыцыi», якую надрукавалi ў газеце «Чырвоная змена» ў канцы 1957 года, – дакументальны твор пра шведскага даследчыка Арктыкi iнжынера Аўгуста Андрэ. Калi Чыгрынаў даследаваў гiсторыю роднай вёскi, вырашыў, што яе заснавалi збеглыя паплечнiкi Васiля Вашчылы, якi ў XVIII стагоддзi ўзначалiў сялянскае паўстанне. Напiсаў п’есу «Следчая справа Васiля Вашчылы». Родная вёска Вялiкi Бор апынулася ў зоне адсялення пасля чарнобыльскай аварыi. I ў Чыгрынава з’явiлася п’еса пра гэтую трагедыю «Чалавек з мядзведжым тварам».

Для рамана «Плач перапёлкi» збiраў запiсы птушыных спеваў

Самы вядомы твор Iвана Чыгрынава – яго пенталогiя пра вайну. З гэтай пенталогii вылучаюць першую, самую ўдалую, частку «Плач перапёлкi», якая i была экранiзавана i стала операй. Менавiта за дзве першыя часткi пенталогii пiсьменнiк атрымаў Усесаюзную прэмiю iмя Фадзеева. Вобраз перапёлкi i яе жаласнай песнi адыгрывае важную сiмвалiчную ролю. Чыгрынаў добра ведаў прыроду, яшчэ ў маленстве забяспечваў сям’ю ягадамi ды грыбамi i прызнаваўся, што, калi б не стаў пiсьменнiкам, быў бы астраномам. I, працуючы над «Плачам перапёлкi», здабыў калекцыю запiсаў птушак i слухаў iх, каб правiльна перадаць словамi.

Chygrynau_4.jpg

Кадр з фільма «Плач перапёлкі». 1990 год.

Для працы патрабаваў цiшынi

Па ўспамiнах дачкi, калi Iван Чыгрынаў працаваў у сваiм кабiнеце, у доме мусiла захоўвацца цiшыня. Перашкаджала творцу i мiльгаценне святла. А дом быў на люднай вулiцы, таму члены сям’i кожны вечар завешвалi акно кабiнета шчыльным пакрывалам, хадзiлi на дыбачках i старалiся не шумець.

Памёр Iван Чыгрынаў у 1996 годзе. Пахаваны ён на Усходнiх могiлках у Мiнску.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: РБ – Беларусь сегодня

З 20 снежня па 13 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “З роздумам пра чалавека”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Івана Чыгрынава.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам