ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Доўгі шлях у навуцы пачынаўся з працы ў бібліятэцы
4 сустрэчы з Караткевічам

Запрашаем да ўдзелу ў ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях

Запрашаем да ўдзелу ў ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, прымеркаваных да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.

Арганізатары:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дата правядзення: 14–15 мая 2020 г.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116).

Праблемнае поле:

  • Манастыры як цэнтры кніжнай культуры
  • Кнігазбор Жыровіцкага манастыра: гісторыя, сучасны стан і перспектывы
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах
  • Гістарычныя кніжныя калекцыі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі
  • Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі
  • Сучасная беларуская кніга
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі
  • Бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі
  • Роля асобы ў стварэнні і развіцці беларускага кнігазнаўства

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская.

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Даклады і паведамленні:

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы на беларускай, рускай, англійскай мовах, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту sapega@nlb.by і susha.ksenia@yandex.by не пазней за 15 сакавіка 2020 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара / суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.

2. Аб'ём даклада разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегель 13, міжрадковы інтэрвал 1,5 радкі, тып файла – .doc або .rtf (Microsoft Word).

3. Спіс выкарыстаных крыніц змяшчаецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках, напрыклад [3, с. 15].

4. Рэзюмэ на англійскай мове аб'ёмам не больш за 400 сімвалаў (з прабеламі).

Кантакты:
Сапега Таццяна Андрэеўна
Тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07
E-mail: sapega@nlb.by

Суша Ксенія Віктараўна
Тэлефон: (8 017) 293 27 83
E-mail: susha.ksenia@yandex.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам