ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства
Лепшыя бібліятэкары краіны атрымалі ўзнагароды

Жадаю шчасця!

Жадаю шчасця!
Іншыя навіны

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на юбілейнай выставе “5+5+5” дэманструецца адзіны ў свеце зборнік вершаў беларускіх паэтаў.

Гэта кніга была надрукавана ў 1 экзэмпляры (Мінск, 1999) па ініцыятыве рэспубліканскага літаратурна-мастацкага фонда “Гронка”. Выданне мініяцюрнае. Мае памер 100х65 мм. Для сувенірнай кнігі быў выкананы адмысловы пераплёт з сіняга аксаміту на кардоне, упрыгожаны ажурнымі філіграннымі накладкамі.

Зборнік складаецца з трох раздзелаў, якія ўключаюць вершы трох паэтаў: Сяргея Законнікава, Анатоля Зэкава, Алеся Пісьмянкова. На пачатку кожнага раздзела ёсць дароўныя надпісы аўтараў: “Жадаю шчасця! Сяргей Законнікаў”; “Пад ветразем кахання – да сэрцаў яднання! Ан. Зэкаў”; “Няхай Вам скрыюць зоры! Алесь Пісьмянкоў”.

2_Zakonnikau.JPG

Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае адзін з ініцыятараў стварэння кнігі – выдатны беларускі паэт, перакладчык, публіцыст Сяргей Законнікаў. Хочацца пажадаць пісьменніку здароўя і, як некалі ён занатаваў у аўтографе да чытачоў бібліятэкі: “…шчасця!”.

Шукайце ўнікальны зборнік вершаў беларускіх паэтаў сярод пяцёркі рэдкіх кніг на выставе “5+5+5”.


Выстава “5+5+5” будзе працаваць у музеі кнігі да 24 кастрычніка 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам