ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Дырэктар Купалаўскага музея – пра рукапісныя рарытэты паэта, інтэрактыўныя навінкі і почырк Песняра
24 сакавіка 1945 года. 46 дзён да Перамогі

“Жывы” віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”

“Жывы” віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”
Іншыя навіны

Ідзе другі год працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі над праектам, прымеркаваным да 100-годдзя ўтварэння літаб’аднання “Маладняк”.

Віртуальны рэсурс “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягвае папаўняцца новай інфармацыяй пра пісьменнікаў-маладнякоўцаў: створаны раздзел, прысвечаны Уладзіміру Хадыку, вядзецца праца над раздзеламі, прымеркаванымі да юбілеяў Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага, Янкі Скрыгана. Да сумеснага “праекта чатырох” (Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”) далучаюцца іншыя ўстановы, новыя аўтары і даследчыкі гісторыі літаратуры 1920–1930-х гг.

Увесь час рэсурс “На хвалі часу, у плыні жыцця” папаўняецца кнігамі, паўнатэкставымі дакументамі, знойдзенымі фотаздымкамі і матэрыяламі з асабістых архіваў даследчыкаў. Распачынаем серыю публікацый пра новыя цікавосткі праекта.

У падраздзеле “Літаратурныя і дакументальныя выданні аб’яднання “Маладняк” размешчана цікавае выданне “Бліскавіцы: анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду” (2017), укладзенае Аксанай Данільчык і Віктарам Жыбулем. Упершыню пад адной вокладкай сабраны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў міжваенны перыяд, з 1918 па 1941 год, – што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі.

“Сёння ужо ніхто не задае пытання, ці вартая аналізу жаночая паэзія сама па сабе – здаецца, гэта ўжо высветлены факт і адпраўная кропка для таго, каб зрабіць яшчэ адзін крок наперад – даследаваць створанае жанчынамі, вызначыць галоўныя тэндэнцыі паэзіі, напісанай жанчынамі, яе трансфармацыі ў канкрэтныя гістарычныя перыяды і, магчыма, вызначыць далейшыя перспектывы развіцця, а таксама пазбавіцца ад стэрэатыпаў, звязаных з ужываннем слова «жаночая». Акрамя таго, цэлы пласт беларускай літаратуры пакуль застаецца незапатрабаваным, і хацелася б спадзявацца, што гэтая лакуна будзе запоўнена... Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду дапаможа па-іншаму паглядзець на літаратурны працэс 20–30-х гадоў і на ўдзел у ім жанчын… Сёння стаіць задача вярнуць беларускую жаночую паэзію 20–30-х гадоў з «няведамасці», каб аднавіць гістарычную і мастацкую справядлівасць”, – адзначае кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык у прадмове да кнігі “Бліскавіцы”.

В.Жыбуль-А. Данільчык.JPG

Аўтарка гэтых радкоў далучылася да нашага праекта і стала актыўным удзельнікам круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”, што прайшоў 16 студзеня 2020 г. у НББ. Аксана даследуе творчасць Зінаіды Бандарынай – паэткі “Маладняка”, чые вершы ўвайшлі ў анталогію “Бліскавіцы”, але акрамя таго займаецца вывучэннем творчасці Я. Пушчы, К. Чорнага, С. Дарожнага, М. Бяліны-Падгаецкага, Я. Пфляўмбаум, П. Бузука, пытаннямі культуры (дзейнасцю А. Бабарэкі, У. Дубоўкі, Т. Кляшторнага і інш.), італьянскім кантэкстам беларускай літаратуры міжваеннага перыяду.

На пасяджэнні ў рамках Дня літаб’яднання “Маладняк” А. Данільчык выступіла з дакладам “Паэзія і лёс «маладнякоўкі» Зінаіды Бандарынай”, а ў часопісе “Маладосць” № 1 за 2020 г. у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” выйшаў яе артыкул “«Асабістая справа»” Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі”. У № 5 часопіса “Маладосць” чакаецца новы матэрыял А. Данільчык пра творчасць З. Бандарынай. Даследчыца, паэтка і перакладчыца застаецца актыўным удзельнікам і сябрам рэспубліканскага праекта.

Запрашаем далучацца да праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які дае магчымасць праз сайт НББ папулярызаваць дзейнасць літаб’аднання “Маладняк” і свае даследчыцкія знаходкі!

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам