ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Генеральная асамблея кансорцыума EIFL
Аб стварэнні музея Кандрата Крапівы

Аб прэзентацыі кнігі У. Караткевіча ў 10 краінах свету

Аб прэзентацыі кнігі У. Караткевіча ў 10 краінах свету
Іншыя навіны

У мэтах папулярызацыі беларускай літаратурнай спадчыны прэзентацыі кнігі Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” адбыліся ў Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдове, Польшчы, Расіі, Украіне, Эстоніі.


Па ініцыятыве Міністэрства культуры пры падтрымцы Беларускага фонду культуры да 80-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча выдадзена аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”. Твор упершыню быў перакладзены і надрукаваны на беларускай, рускай, украінскай і англійскай мовах.

У Расіі прэзентацыі кнігі прайшлі ў Санкт-Пецярбургу, у Новасібірскім цэнтры беларускай культуры, Іжэўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Рэспубліканскім доме-музеі П.І. Чайкоўскага ў Воткінску і Удмурцкай рэспубліканскай нацыянальнай бібліятэцы.

У лютым 2011 г. адбылася прэзентацыя выдання ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары, студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову, грамадскасці і прэсы. Мерапрыемства было арганізавана Пасольствам Беларусі ва Украіне і кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі. Тры асобнікі кнігі былі перададзены беларускім пасольствам Нацыянальнай бібліятэцы і Нацыянальнаму музею літаратуры Украіны, Цэнтру беларускай мовы і культуры пры Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта.

У Арменіі прэзентацыя кнігі арганізавана на факультэце агульнай філалогіі Расійска-Армянскага (Славянскага) універсітэта, экзэмпляр кнігі ўручаны рэктару ўніверсітэта для папаўнення бібліятэчнага фонду факультэта, пры якім створана краіназнаўчая экспазіцыя з выкарыстаннем матэрыялаў па гісторыі, літаратуры, мастацтве і этнаграфіі.

Прэзентацыя кнігі ў Азербайджане праведзена ў Бакінскім славянскім універсітэце ў ходзе сумеснага пасяджэння Таварыства дружбы і супрацоўніцтва “Азербайджан – Беларусь” і прадстаўнікоў шэрагу славянскіх культурных цэнтраў універсітэта.

14 студзеня 2011 г. у рамках вечара, прысвечанага жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, адбылася прэзентацыя кнігі ў Казахстане. У дадзеным мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Культурны цэнтр «Беларусь»” горада Астаны.

У Латвіі прэзентацыі аповесці ладзіліся ў Акадэмічнай бібліятэцы, бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта і Рыжскай беларускай школе. У мерапрыемствах узялі ўдзел прадстаўнікі Саюза беларусаў Латвіі і латвійскіх СМІ.

У Літве прэзентацыя выдання арганізавана ў лютым 2011 г. у рамках XII Вільнюскага міжнароднага кніжнага кірмашу.

Прэзентацыя кнігі “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Малдове праведзена ў красавіку 2011 г. у рамках літаратурных чытанняў з удзелам беларускіх абшчын у Кішынёве і Ціраспалі.

У Эстоніі прэзентацыя кнігі адбылася ў Бібліятэцы імя Уладзіміра Караткевіча, нядаўна адкрытай у Таліне.

У Польшчы прэзентацыя выдання адбылася ў чэрвені 2011 г. на філалагічным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, у рамках якой у бібліятэчныя фонды факультэта і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы былі перададзены асобнікі кнігі. Таксама была праведзена прэзентацыя ў Беластоку, у Культурным цэнтры Беларусі ў Польшчы.

Арганізатарамі акцыі па прэзентацыі выступілі Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Беларускі фонд культуры, дыпламатычныя і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Чытайце таксама:

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам