ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб прэзентацыі кнігі У. Караткевіча ў 10 краінах свету
Як падтрымліваць пазітыўны настрой?

Аб стварэнні музея Кандрата Крапівы

Аб стварэнні музея Кандрата Крапівы
Іншыя навіны

Ідэю Алены Атраховіч, унучкі Кандрата Крапівы, аб стварэнні ў Мінску музея славутага пісьменніка і вучонага падтрымаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, а таксама даследчык творчасці Кандрата Крапівы Сцяпан Лаўшук.


На публікацыю газеты "Літаратура і мастацтва" (№ 20) адгукнуўся даследчык творчасці Кандрата Крапівы, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук прафесар Сцяпан Лаўшук:

– Алена Ігараўна ў сваіх развагах займае абсалютна бяспройгрышную пазіцыю, бо дбае пра ўшанаванне памяці дзядулі, чалавека без усялякіх перабольшванняў вялікага.

Так склалася, што мы, беларусы, – вельмі багатая на таленты нацыя, таму і не дбаем пра сваіх значных пісьменнікаў: Шамякіна, Макаёнака, Куляшова. А гэта ж гіганты нашай літаратуры. Да іх лікуможна смела далучыць і Кандрата Крапіву, бо ў любым родзе літаратурнай творчасці ён быў паспяховы. У яго выдатная лірыка, нашу байку ён узняў на сусветны ўзровень. Адметная і творчая манера Кандрата Кандратавіча ў драматургіі. Не магу сцвярджаць, што ўсе крапівоўскія п’есы – класіка, аднак нават самая першая з іх, “Канец дружбы”, і сёння гучыць актуальна. Я ўжо не кажу пра п’есы “Хто смяецца апошнім”, “Мілы чалавек”, “Брама неўміручасці”… І проза Крапівы выдатная, а яе мы практычна не ведаем.

Варта нам сёння думаць пра ўшанаванне памяці класіка не толькі шляхам выдання збору твораў, але і шляхам стварэння музея пісьменніка. Магу адзначыць, што аўтэнтычных (а гэта важна) рэчаў класіка можна назбіраць на любую экспазіцыю. У сваіх разважаннях Алена Ігараўна схіляецца да таго, каб музей Кандрата Крапівы размясціць у Мінску, што ў наш час вельмі складана. Але гэта не значыць, што мы павінны апусціць рукі. Як варыянт адразу паўстае музей-кватэра. Па такім шляху пайшлі стваральнікі музея Петруся Броўкі. Але ў выпадку з Крапівой мы наўрад ці здолеем такое зрабіць.

Яшчэ адна магчымасць – пашырэнне плошчаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з мэтай вылучэння асобных экспазіцый творцаў. У ліку іх магла б быць і экспазіцыя Кандрата Кандратавіча. Як варыянт – стварэнне тэматычнай экспазіцыі, да прыкладу, прысвечанай беларускай байцы, дзе Кандрату Крапіве, натуральна, было б адведзена значнае месца.

Але самым разумным выйсцем мне падаецца адкрыццё музея на радзіме пісьменніка – ва Уздзе – з захаваннем мемарыяльнага пакоя ў вёсцы Нізок на Уздзеншчыне, дзе і нарадзіўся класік. Гэта можа быць музей, прысвечаны слаўным выхадцам з гэтай зямлі, а іх тут шмат: Паўлюк Трус, Пятро Глебка, Алесь Махнач, Лідзія Арабей… Ён можа набыць статус і экспазіцыйнай, і даследчай установы, можа быць уключаны ва ўсе турыстычныя схемы. Гэта цалкам рэальна. Работу па стварэнні музея Кандрата Крапівы варта пачынаць ужо цяпер – з арганізацыі рабочай групы. Можна пакуль на грамадскіх пачатках.

Я сябраваў з Кандратам Кандратавічам (гэта ён сам так казаў), хоць і розніца ва ўзросце ў нас была каля пяцідзесяці год. І таму маю вялікія абавязкі перад сябрам, з радасцю ўвайду ў рабочую групу і буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб ушанаваць імя гэтага гіганта беларускай літаратуры.

Крыніца: Газета "Літаратура і мастацтва"

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам