ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Абпаленая памяць вёсак
Аб прэзентацыі кнігі У. Караткевіча ў 10 краінах свету

Генеральная асамблея кансорцыума EIFL

Генеральная асамблея кансорцыума EIFL
Іншыя навіны

З 25 па 28 чэрвеня 2011 г. на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудуцца мерапрыемствы Генеральнай асамблеі кансорцыума EIFL.


Кансорцыум EIFL (Electronic Information for Libraries: Электронная інфармацыя для бібліятэк) – гэта міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае бібліятэчныя кансорцыумы з больш як 45 краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, былога Савецкага Саюза, Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі. Галоўнымі напрамкамі яе дзейнасці з’яўляюцца падтрымка абмену ведамі ў глабальным маштабе, пабудова сеткі бесперапыннага павышэння адукацыі, а таксама падтрымка нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў.

З 2009 г. паўнапраўным членам EIFL з’яўляецца Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні пры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (BelCoLib). Ён прадстаўляе інтарэсы розных бібліятэк нашай краіны ўгаліне набыцця і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў, інтэлектуальнай уласнасці ў дзейнасці бібліятэк, стварэння і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу і праграмнага забеспячэння з адкрытым кодам. Адным з вынікаў дзейнасці Савета з’яўляецца арганізацыя і функцыянаванне віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Пасяджэнні Генеральнай асамблеі EIFL адбываюцца штогод, кожны раз у новай краіне. У 2011 г. яны пройдуць у Беларусі. У іх возьмуць удзел больш за 90 прадстаўнікоў кансорцыумаў – членаў EIFL і найбуйнейшых фірм – агрэгатараў і пастаўшчыкоў электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Падчас пасяджэнняў 2011 г. плануецца абмеркаванне пытанняў палітыкі адкрытага доступу; пераадолення бар’ераў па выкарыстанні электронных рэсурсаў; магчымасцей інтэграванага доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў; аўтарскага права ў кантэксце міжнароднай палітыкі. Плануецца таксама правядзенне перагавораў з вытворцамі і пастаўшчыкамі электронных інфармацыйных рэсурсаў.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам