ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да юбілею знакамітага літаратара
Выйшла кніга Максіма Клімковіча “Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі”

“Гаспадыні пансіёна прыспешвалі смерць цяжка хворых”. Хто мог паспрыяць смерці Максіма Багдановіча?

“Гаспадыні пансіёна прыспешвалі смерць цяжка хворых”. Хто мог паспрыяць смерці Максіма Багдановіча?
Іншыя навіны

У серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” выйшла кніга “Максім Багдановіч”. Давайце даведаемся, у чым значэнне гэтай кнігі, а таксама якую злавесную ролю сыграла ў жыцці класіка беларускай літаратуры жанчына, якую клікалі Марыя Цямко.

Лявон Заяц, добры знаёмы паэта – у 1918 годзе ён увойдзе ў склад Народнага сакратарыята БНР (фактычна ўрада) як дзяржаўны кантралёр – сцвярджаў, што паводзіны жыхароў у Ялце ў тыя часы былі дастаткова цынічнымі:

Мушу сказаць, што ў Ялце былі дрэнныя “звычаі” ў прыватных дамах, якія бралі да сябе цяжкіх хворых (не бралі гэткіх хворых да сябе лепшыя пансіёны, баючыся страціць сваіх кватарантаў). У маю бытнасць у Ялце ў 1916 годзе я не раз чуў, што адзінокіх безнадзейна хворых часта абіралі гаспадыні пансіёна, дрэнна іх кормячы і тым самым прыспяшаючы іх смерць, пасля якой звыкла самае цэннае з рэчаў кватаранта “прыліпала” да рук гаспадыні.

Заяц меркаваў, што гэтаксама сябе паводзіла і Марыя Цямко, у якой Багдановіч здымаў пакой. Атрымлівацца, яна прыспешыла смерць паэта?

Перш, чым адказаць на гэтае пытанне, некалькі слоў пра кнігу, дзе апублікаваныя гэтыя факты. Гаворка пра выданне ў серыі ЖЗЛБ, што выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Яе складальнік Міхаіл Бараноўскі, загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча, характарызуе выданне так:

Перад вамі своеасаблівае ласкутнае палатно з унікальных звестак пра Максіма Багдановіча, прадстаўленае ў храналагічным парадку, год за годам, паступова раскрываючы самаго паэта і яго атачэнне.

Кавалачкі ўспамінаў, лістоў, дакументаў, артыкулаў, фотаздымкаў з фондаў музея, іншых устаноў і прыватных калекцый, а таксама мастацкіх твораў.

Такі фармат ужо вядомы сярод даследчыкаў беларускай літаратуры. Напрыклад, яго выкарыстала Ганна Севярынец, аўтар кнігі “Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго”.

У выніку біяграфіі абодвух творцаў чытаюцца як захапляльны дэтэктыў.

Але каштоўнасць кнігі не толькі ў гэтым. На думку Бараноўскага, дагэтуль ніводную з біяграфій, прысвечаных паэту, нельга назваць усёахопнай. Ды і фактаў пра паэта засталося няшмат. Чаму? Бараноўскі

Большую частку жыцця [ён] жыў і пісаў па-за межамі Радзімы, таму знаёмствы з сучаснікамі-адраджэнцамі насілі збольшага завочны характар, і ўспамінаў ад іх пра Максіма мы маем вобмаль.

Багдановіч.jpg
Фотапартрэты Максіма Багдановіча. Крайні справа – выкадраваны і павялічаны з агульнага здымка 1915 года. Магчыма, на ім зусім не Багдановіч.

Не пашанцавала і асабістаму архіву паэта: рукапісы і асабістыя лісты зніклі альбо былі знішчаны цягам Другой сусветнай вайны.

Новая кніга, па словах складальніка, “дае магчымасць суаднесці факты, параўнаць версіі і паспрабаваць самім зрабіць выснову” (гаворка пра тое, праўдзівая інфармацыя, ці не). А таксама адказаць на пытанне, якое прагучала ў гэтым тэксце: якую ролю ў жыцці паэта сыграла Марыя Цямко?

Як вядома, у Багдановіча былі сухоты. Яго сябры вырашалі адправіць яго з Мінска ў Крым – спадзяваліся, што мясцовы клімат дапаможа паэту. Тое ж раілі і дактары.

Адкуль ў яго з’явіліся грошы на дарогу?

Як згадвала пісьменніца Зоська Верас:

Грошы здабыў Фальскі, альбо ў Тат’янінскім Камітэце, які тады яшчэ даў апошнюю дапамогу на прытулак, або ў “Саюзе Гарадоў”, адкуль час ад часу ўдавалася дастаць на Камітэт Таварыства помачы ахвярам вайны.

Цікава, што Уладзімір Фальскі, які працаваў у мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, у 1919-м стане першым наркамам (міністрам) замежных спраў БССР. Пазней бальшавікі прыгавораць яго да расстрэлу, але вызваляць. Фальскі знікне ў сярэдзіне 1920-х – яго лёс дагэтуль невядомы.

Але вернемся ў 1917 год. Таксама грашыма падзялілася Мінская губернская харчовая камісія, дзе працаваў Багдановіч – яму далі двухмесячны адпачынак і 200 рублёў на лячэнне.

Да таго ж у Багдановіча былі свае грошы, якія адкладваў з зарплаты.

Зоська Верас:

Еў тое, што і ўсе. На ніякія дадатковыя або здаравейшыя для яго стравы не згаджаўся. У сталоўцы кухарка была добрая, а маці мая вельмі дбала аб якасць страваў. Былі нават сталаўнікі па асобнай “дыеце”. Нат бел[арускі] архітэктар Лявон Дубейкоўскі як вегетарыянец даставаў толькі малочнае, з маслам і г. д. А нейкі чыгуначнік з цяжкахворым страўнікам атрымліваў абеды паводле рэцэпту доктара. Так што магчымасці былі і былі прапановы, але Максім не згаджаўся на ніякае “падкармліванне”: “Як усе!”.

Багдановіч ехаў у Крым у вагоне другога класа. У дарогу яму прыгатавалі ежу – бутэрброды і фрукты. Выехалі ў тэрмін. Але дзесьці за Гомелем шляхі занесла снегам, і цягнік тры дні стаяў на бязлюднай станцыі. Паэту ў літаральным сэнсе давялося галадаць.

У Ялце Багдановіч чатыры дні шукаў кватэру і ў выніку спыніўся ў Марыі Цямко.

Паэт Алесь Бачыла, аўтар кнігі “Дарогамі Максіма Багдановіча”, пісаў, што Заяц асабіста не ведаў Цямко, таму не меў канкрэтных фактаў.

Але адначасова Бачыла прыводзіць іншыя дакументы. Ліст бацькі паэта Адама Багдановіча, які кантактаваў з Цямко, і якая падалася яму вельмі несімпатычнай асобай. Успаміны беларускіх паэтаў, якія займаліся спадчынай класіка і ў 1920-я прыязджалі ў Крым – Цямко адмовілася ім дапамагаць.

А таксама ліст самога Багдановіча, у якім ён апісваў свой пакой, размешчаны на другім паверсе. Па яго словах, вокны глядзелі на мора, меўся балкон, асобны ўваход. Але паэт скардзіўся, што стаў адчуваць сябе горш: макроты пайшло больш, тэмпература, чатыры дні ішла кроў: “Думаю, справа ў тым, што гаспадыня на топцы эканомію наганяла”. Прааналізаваўшы гэтыя дакументы, Бачыла гатовы згадзіцца з версіяй Зайца.

Натуральна, не трэба ілюзій. Багдановіч быў асуджаны. Да таго ж ён зусім не клапаціўся пра сваё здароўе.

Адзін з мемуарыстаў пісаў:

Нягледзячы на хваробу, ён і далей працаваў не толькі днём, але і ноччу; працаваў у гарачцы, пры высокай тэмпературы ў 38-39 градусаў.

У такім менавіта стане, паводле сведчання Аркадзя Смоліча, быў ім напісаны ў часе службы верш “Пагоня”. Расказваючы аб гэтым за абедам Смолічу, паэт дадаў: “У гарачцы пішацца лёгка”.

Але хто ведае: каб не гэтая гісторыя, ён бы яшчэ пражыў і напісаў хоць крыху больш, чым паспеў.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам