1 Кра 2025
1 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка) адбылася цырымонія перадачы ў дар калекцыі кніг Домам рускага замежжа імя Аляксандра Салжаніцына і Фондам спадчыны рускага замежжа пры ўдзеле Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
1 Кра 2025
Віртуальная выстава “Новыя паступленні. Выбранае” запрашае на новую экспазіцыю. Наведвальнікаў чакае знаёмства з выбранымі, найбольш значнымі навуковымі і навукова-папулярнымі выданнямі з ліку тых, якія паступілі ў бібліятэку за апошні месяц.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
1 Кра 2025
Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мода ў дэталях: ад мінулага ў будучыню” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць з 1 красавіка па 12 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).
Кніжныя выстаўкі
1 Кра 2025
З 1 красавіка па 26 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Без права на забыццё”, прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кніжныя выстаўкі
1 Кра 2025
З 1 красавіка па 20 мая ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) арганізавана кніжная выстава “Чалавек дажджу”, прымеркаваная да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму, які адзначаецца штогод 2 красавіка.
Кніжныя выстаўкі
1 Кра 2025
27 сакавіка на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага адбыўся круглы стол, прысвечаны методыцы індэксавання краязнаўчай літаратуры, яе адлюстраванню ў базах даных, арганізацыі краязнаўчых фондаў з ужываннем Універсальнай дзесятковай класіфікацыі, пытанням рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.
Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
1 Кра 2025
Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”