ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Лёс наканаваны з нябёс
Адкрывальнік і летапісец сівой даўніны

«Каб не яна, можа, Колас вялікім не стаў бы». Выходзіць кніга пра жонку класіка

«Каб не яна, можа, Колас вялікім не стаў бы». Выходзіць кніга пра жонку класіка
Іншыя навіны

Унучка і праўнучка пісьменніка падрыхтавалі кнігу «Ясная зорка Якуба Коласа», што выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Яе гераіня – Марыя Дзмітраўна Міцкевіч, жонка класіка беларускай літаратуры.

11 мая 1943 года Якуб Колас, які прыехаў у Маскву з Сярэдняй Азіі, адправіў ліст сваёй жонцы. Марыя Дзмітрыеўна тады знаходзілася ў Ташкенце. «Наша Ніва» публікуе гэты тэкст ўпершыню:

«Дарагая Маруся! ...Мне трэба выступіць 16-га на радыё, у нядзелю. А паязды адгэтуль ідуць у суботу і ў сераду. Серада прыпадае на 19-ае мая. К гэтаму дню і буду рыхтавацца да выезда. Не ўсе яшчэ мае справы вырашаны. Мне трэба дагаварыцца аб пераездзе з Ташкента. Мой бедны Міхась (сын пісьменніка – НН) скора прыступае да экзаменаў. Я дагаварыўся аб паступленні яго ў артылерыйскую школу ў Маскве ці паблізу Масквы. Сплю я тут дрэнна. Пагода сухая. Былі гарачыя дні, як і ў Ташкенце. Варожаць, што лета будзе засушлівае. Можа выйдзе наадварот.

Я атрымаў тваю адкрытку ўчора. Мая мілая, бедная Марусечка! Ты маркоцілася адна. І мне тут без вас нявесела. У Клязьме яшчэ не быў. Замінаюць паседжанні і розныя нагрузкі.

Заходзіў Гаўрыла Гарэцкі (беларускі вучоны, брат пісьменніка Максіма Гарэцкага – НН). Слаўны ён чалавек.... Цалую цябе, тулю да сэрца. Твой ЯК».

Гэта адзін з 18 лістоў пісьменніка да сваёй жонкі, якія не друкаваліся нават у 20-томным зборы твораў.

«Яны лічыліся асабістымі, сямейнымі», – тлумачаць такое рашэнне сваякі.

Арыгіналы гэтых лістоў захоўваюцца ў сямейным архіве, а вось ліставанне 1920-х гадоў – дарэчы, яно ўвайшло ў збор твораў – знаходзіцца за мяжой, у Інстытуце рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.

002.jpg
Сям’я Якуба Коласа

«Наўрад ці атрымаецца іх вярнуць на радзіму», – лічаць родныя.

Пад вокладкай кнігі яны сабралі вершы і лісты Якуба Коласа да жонкі, лісты Марыі Дзмітраўны, успаміны пра яе, дакументы, прысвячэнні, фотаздымкі... Частка матэрыялаў у свой час друкавалася ў розных кнігах і перыёдыцы, іншыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню.

Усе яны паказваюць, якую істотную ролю адыгрывала жонка ў жыцці пісьменніка. Руская па нацыянальнасці, яна дасканала ведала і любіла беларускую мову, якая стала для яе роднай. Многім даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым руская. У доме гаварылі па-беларуску, і яна часам папраўляла дзяцей у правільным вымаўленні слоў. Менавіта ёй Якуб Колас першай чытаў свае творы.

Яе жыццё вартае асобнай кнігі, таму вашай увазе – некалькі цытат.

Пасля смерці жонкі – Марыя Дзмітрыеўна памерла ў 1945-м, калі ёй было ўсяго 55 гадоў – засмучаны класік пісаў знаёмай:

«У жыцці я заўжды адчуваў сябе вельмі самотным. Мая Маруся забіла гэтую адзіноту. Але, на жаль, я перажыў яе...»

003.jpg
Сям’я Якуба Коласа

Малодшая сястра пісьменніка Алена Лойка, якая шмат гадоў перапісвалася з Марыяй Дзмітраўнай і гасцявала ў сям’і брата, адзначала:

«Каб не такая жонка брату надарылася, можа, ён такім вялікім не стаў бы».

У адну з бяссоных начэй 1946 года самотны Якуб Колас напісаў верш:

О ночка, ноч! канца няма ёй.
Навокал мрок, мрок і ў душы.
А дзе ты, сон мой? дзе? – пытаю.
Прыйдзі, прыгрэй, закалышы.
Спакою дай душы і целу
І сіл – сустрэць наступны дзень.
Ды сну няма, і я, збалелы,
Ляжу адзін, адзін, як пень.
І друга я тут прыгадаю –
Такога друга не знайсці
Прапета песня маладая,
І болей ёй не расцвісці.
А за сцяной шуміць сасоннік,
І цемра густа залягла
Мне шэпча мысль адна ў бяссонне:
Ты – човен, браце, без вясла.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам