ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Флер'янова. Літаратурныя чытанні
Лета ў правінцыі

“Краязнаўчыя казкі”: вядомыя беларусы запісалі аўдыяверсію родных казак

“Краязнаўчыя казкі”: вядомыя беларусы запісалі аўдыяверсію родных казак
Іншыя навіны

Цяпер і дарослыя могуць не толькі чытаць казкі, але і слухаць іх разам з “АіФ”.


Датай заснавання многіх гарадоў, у тым ліку беларускіх, лічаць дату першай згадкі ў старажытных летапісах. Але летапісцы мінулых часоў звычайна згадвалі гарады, калі яны ўжо сталі развітымі цэнтрамі – ваеннымі, эканамічнымі, культурнымі, рэлігійнымі і г.д. А што ж было дагэтуль? Хто і калі заснаваў нашыя гарады і мястэчкі і адкуль пайшлі іх назвы? Кім былі першыя жыхары?

Менавіта гэтымі пытаннямі і задалася рэдакцыя штотыднёвіка "Аргументы і факты". Некалькі гадоў таму мы прапанавалі чытачам даслаць цікавыя гісторыі, міфы, казкі, якія могуць раскрыць таямніцу ўзнікнення гарадоў і іншых геаграфічных пунктаў. Бо ўспаміны нашага народа пра былыя часы захаваліся ў вусных народных паданнях і казках. Нашы чытачы жыва адгукнуліся на заклік! Так на старонках выдання з’явілася рубрыка "Краязнаўчая казка".

За мінуўшыя гады мы апублікавалі не адзін дзясятак казак пра тое, як узніклі Браслаў, Дуброўна, Смаляны, Лепель, Мсціслаўль, Гродна, Мазыр, Брэст, Лагойск і іншыя гарады, чаму мінскую раку называюць Свіслач і куды знікла мінская рэчка пад назвай Пярэспа.

Мы даведаліся, што Лепелю дала назву балцкая народнасць. Браслаў быў названы ў гонар князя Брачыслава Ізяславіча, бацькі таго самага Усяслава Чарадзея, а Смаляны – у гонар дзяўчыны, чый бацька быў смалакурам. Казкі беларускага народа расказваюць не толькі пра гісторыю, але і пра традыцыі, старажытныя вераванні, культуру продкаў сучасных беларусаў. А ці можна звацца беларусам без гэтых ведаў?

Галасы продкаў

У Год культуры мы вырашылі, што галасы нашых продкаў не могуць змоўкнуць назаўсёды і што казкі павінны гучаць і перадавацца далей з вуснаў у вусны. Мы запрасілі да ўдзелу ў праекце 10 вядомых асобаў, якія сталі галасамі "Краязнаўчых казак" "АіФ".

У праекце прынялі ўдзел Сяржук Доўгушаў – спявак, музыка (этна-гурт "VuRaj", сацыяльны праект "Спеўны сход"), Іван Кірчук – лідар этна-трыа "Троіца", Іван Падрэз – вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Рэспублiка Паліна, Руся – спявачка гурта "Shuma", Андрусь Такінданг – мастак, музыка гурта "Recha", Святлана Цімохіна – актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала "СТВ" Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта "S°unduk" Ганна Хітрык.

Падзяка сябрам

Праект стаў магчымым дзякуючы падтрымцы мабільнага аператара velcom. "Рэалізацыя праектаў, звязаных з нацыянальнай самасвядомасцю, – адзін з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom. Мы з радасцю падтрымалі «Краязнаўчыя казкі», бо гэта магчымасць дакрануцца да народнай мудрасці і роднага слова дзякуючы сучасным тэхналогіям і з дапамогай вядомых беларускіх музыкаў, акцёраў і тэлевядучых, – адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў. – Мы ўпэўненыя, што гэты праект будзе цікавы шырокаму колу чытачоў і слухачоў, асабліва ў тых гарадах, якім прысвечаны гісторыі".

Таксама праект падтрымала радыёстанцыя "Мір", дзе і праходзіў асноўны гуказапісвальны працэс. "Радыё «Мір» слухаюць жыхары ўсіх абласцей Беларусі, – падзяліўся дырэктар Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Пярцоў. – На жаль, не ўсе ведаюць гісторыю сваіх родных мясцін. Кожны горад, як і кожны чалавек, мае імя, узрост, летапіс падзей і захоўвае сваю культуру. Мы з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце ў гэты асаблівы год, аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры, і спадзяемся, што гісторыі гарадоў, якія прадстаўлены ў выглядзе краязнаўчых казак, будуць цікавыя беларусам".

Пачынаючы з 5 ліпеня штотыдзень па аўторках на сайце kazka.aif.by будзе даступная новая казка з 10 агучаных. Аўдыяверсію можна праслухаць або спампаваць.

Аднак на гэтым рубрыка не закрываецца. Мы, як і раней, чакаем ад сваіх чытачоў новых легенд, паданняў і міфаў пра нашых продкаў і зямлю беларускую.

Дасылайце творчыя лісты на адрас: Мінск, 220013, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя «АіФ», на электронны адрас: anna.kruchkova@aif.by.

Крыніца: АіФ

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам