На сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь экспануецца віртуальная выстаўка «Лістоўкі апошняй вайны».
На выстаўцы прадстаўлены відарысы лістовак, што распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі ў 1939–1944 гг.
Матэрыялы, якія экспануюцца, з’яўляюцца часткай электроннай калекцыі «Друк Беларусi 1941–1945 гг.», стварэнне якой было пачата ў 2008 годзе. У электронную калекцыю, акрамя лістовак, увайшлі унікальныя кнігі, газеты, часопісы, плакаты ваеннага часу з фонду Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.