ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Адкрыты бясплатны доступ да рэсурсу Elgaronline
Паважаныя сябры!

Музыка Манюшкі натхняе

Музыка Манюшкі натхняе
Іншыя навіны

Творчасць родапачынальніка беларускай і польскай опер Станіслава Манюшкі натхняе служыцеляў іншых муз на ўвекавечанне яго вобраза. У Мінску дэманструецца выстава твораў жывапісу, графікі і скульптуры, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння слыннага кампазітара.

Уражваюць велічныя алейныя партрэты класіка, выкананыя Святланай Урублеўскай і Віктарам Варанкевічам, графічны партрэт, створаны Алесем Марай, трыпціх Рыгора Таболіча.

Разнастайнасць экспазіцыі дадаюць акварэльныя выявы сядзібы сям’і кампазітара ў Убелі пэндзля Міколы Купавы, графічная выява касцёла Святой Ганны ў Вільні, створаная Рыгорам Сітніцам, інсталяцыя Аляксея Фралова “Смілавічы. Камяні, якія гучаць”. Свае працы прадставілі і Марта Шматава, Валянціна Шоба, Кацярына Сумарава.

У зале галерэі мы сустрэліся з вядомым скульптарам Львом Мікалаевічам Гумілеўскім, лаўрэатам дзяржаўнай прэміі БССР, аўтарам бронзавага бюста Станіславу Манюшку, якія глядач можа пабачыць на выставе.

Леў Мікалаевіч – аўтар шматлікіх помнікаў дзеячам культуры Беларусі. Некалькі гадоў таму Лёў Гумілеўскі і яго сын Сяргей выйгралі конкурс на права ўзвядзення помніка Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Помнік быў адкрыты ў 2016 годзе ў Верхнім горадзе і сёння карыстаецца вялікай пашанай у мінчукоў і гасцей сталіцы.

– Помнік Манюшку і Дуніну-Марцінкевічу быў узведзены побач з ратушай, – распавёў Леў Гумілеўскі. – Манюшка жыў з сям’ёй непадалёку ад плошчы Свабоды, а ў будынку ратушы знаходзілася музычная школа, якую ён наведваў.

Я ўжо шмат гадоў працую над вобразамі нашых вядомых літаратараў, класікаў. – У 1972 г. па нашым з Анатолем Анікейчыкам праекце быў створаны помнік Янку Купалу ў скверы ля яго дома-музея. Працаваў я над вобразам Кірылы Тураўскага, які паўстаў у Гомелі.

Шмат маіх скульптур упрыгожваюць Нясвіж – выявы Юрыя Нясвіжскага, Мікалая Радзівіла Сіроткі, Яна Марыі Бернардоні і іншых. Справа ў тым, што пасля вайны мне з бацькамі давялося жыць у замку ў Нясвіжы. Міхась Канстанцінавіч Сеўрук, у якога я займаўся ў студыі, далучыў мяне да мастацтва на ўсё жыццё!

Па маёй задуме і з дапамогай майго сына Францішак Багушэвіч паўстаў у Смаргоні, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – у Бабруйску, Вацлаў Ластоўскі – у Глыбокім, кампазіцыя “Балет” з’явілася паблізу Вялікага опернага тэатра ў Мінску. Для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі я выканаў трыпціх “Сказанне пра Нясвіж”. Зараз працую над вобразам Ларысы Геніюш.

Выстава, прысвечаная Станіславу Манюшку, будзе доўжыцца да 4 жніўня ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10).

Гутарыла Эла Дзвінская, фота аўтара.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Да 200-годдзя з дня нараджэння Станіслава Манюшкі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала віртуальны праект "Музычны рамантык з Міншчыны".


Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам