ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Трываласць жыццёвай пазіцыі
Адам Русак. Жыццё ў песні

Палажэнне аб літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча

Палажэнне аб літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча
Іншыя навіны

Конкурс ладзіцца ў межах Рэспубліканскага літаратурнага форуму “Багдановіч” – сумеснай акцыі Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва і Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Агульныя палажэнні
Мэта: папулярызацыя літаратурнай спадчыны Беларусі.
Задачы: актывізацыя ініцыятывы творчых асоб у сферы літаратуры, пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі, выяўленне і падтрымка новых талентаў, развіццё творчага патэнцыялу асобы, пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы.

Актуальнасць

  • Для органаў дзяржаўнай улады: конкурс (форум) – адзін са сродкаў рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы культуры і адукацыі (Дзяржаўная праграма “Культура Беларусі” (2011–2015 гг.), Дзяржаўная праграма развіцця вышэйшай адукацыі РБ на 2011–2015 гг. і інш.), мэты і задачы адпавядаюць асноўным палажэнням адпаведных заканадаўчых актаў (Кодэкс Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры” і інш.), а таксама міжнародных дакументаў (Канцэпцыя мастацкай адукацыі краін СНД, праграмныя дакументы ЮНЕСКА і г. д.), накіраваных на актывізацыю творчага працэсу маладога пакалення.
  • Для бізнес-супольнасці – магчымасць сфарміраваць вобраз беларускага прадпрымальніцтва як сацыяльна адказнага і неабыякавага да праблем развіцця нацыянальнай культуры.
  • Для ўдзельнікаў – інструмент для самарэалізацыі і самаактуалізацыі, магчымасць заявіць пра сябе і свой талент.
  • Для грамадскіх аб’яднанняў – механізм пашырэння кола чытачоў, развіцця творчай ініцыятывы сярод моладзі.

Час правядзення: верасень 2013 года – люты 2014 года.

Арганізатары: Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва, Саюз пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выканавец: Цэнтр міжкультурнага дыялогу Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.

Умовы ўдзелу ў конкурсе
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары ва ўзросце ад 18 да 31 года. Прымаюцца работы на беларускай і рускай мовах па трох намінацыях: проза, паэзія, драматургія. Кожны ўдзельнік мае права даслаць толькі адзін твор, раней не апублікаваны. Аргкамітэт прымае заяўкі і тэксты работ да 15 снежня 2013 г.
У заяўцы ўказваецца: прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, месца вучобы (працы), паштовы адрас, кантактны тэлефон, e-mail, намінацыя, назва работы.
Работы з адзнакай “Літаратурны конкурс імя М. Багдановіча” неабходна дасылаць (па выбары):

  • па паштовым адрасе: Рэспубліка Беларусь, 220033, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 11–115;
  • па электронным адрасе: rce.by.man@gmail.com

Правілы афармлення матэрыялаў: шрыфт – Times New Roman, кегль (памер літар) – 14, інтэрвал – 1, абзац – 1 см, палі з усіх бакоў – 2 см. Таксама прымаюцца рукапісныя варыянты.

Журы конкурсу
Чаргінец М. І. – старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі (старшыня конкурсу).
Карагін У. М. – старшыня Прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва (сустаршыня конкурсу).
Навумовіч У. А. – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Задзяркоўская Н. І. – галоўны спецыяліст упраўлення устаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Логінава Т. У. – начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гуманітарнай адукацыі НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Лысенка С. А. – дырэктар Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
Сапоцька П. М. – дырэктар Цэнтра міжкультурнага дыялогу Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
Бадак А. М. – галоўны рэдактар часопіса “Нёман”.
Сівец Т. М. – галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”.
Шэляговіч Т. Э. – дырэктар Беларускага дзяржаўнага літаратурнага музея імя М. Багдановіча.
Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі: Карызна У. І., Конеў Я. Ф., Давідовіч С. Ф., Паліканіна В. П., Марціновіч А. А., Камейша К. В., Атрошанка Т. А.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 1 лютага 2014 г.
Па кожнай з намінацый (паэзія, проза, драматургія) будуць вызначаны тры прызавыя месцы (адпаведна першае, другое, трэцяе). Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі (ноўтбукі, планшэты і іншае). Аўтар, які заняў адно з першых месцаў, будзе разгледжаны ў якасці кандыдата на пазачарговы прыём у Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Узнагароджанне пройдзе пад час правядзення XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Па пытаннях правядзення форуму звяртацца ў арганізацыйны камітэт:
Рэспубліка Беларусь, 220033, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 11–115.

Тэлефоны: (8 017) 298 24 41, (8 017) 298 24 47,
а таксама: (8 029) 853 75 98 – Сапоцька Павел Міхайлавіч,
(8 029) 612 03 14 – Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч.
Факс: (8 017) 298 24 41.
E-mail: rce.by.man@gmail.com

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам