ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Палажэнне аб літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча
Багатырская сіла душы і таленту

Адам Русак. Жыццё ў песні

Адам Русак. Жыццё ў песні
Іншыя навіны

24 верасня ў Малой зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбыўся літаратурна-музычны вечар “Без той песні я жыць не магу...” паводле твораў паэта-песенніка А.Г. Русака.


У літаратурна-музычным вечары брала ўдзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі, супрацоўнікі якой падрыхтавалі кніжную выстаўку “Адам Русак. Жыццё ў песні”. Экспазіцыя ўключала каля 40 выданняў і ілюстрацый, якія адлюстроўвалі творчую дзейнасць таленавітага беларускага паэта і музыканта, – зборнікі вершаў, творы для дзяцей, ноты з музычнымі творамі на яго вершы.

Паэзія Адама Русака адрозніваецца напеўнасцю, задушэўным лірызмам, мяккім народным гумарам, лёгка кладзецца на музыку. Сёння ў народзе жыве нямала песень, створаных вядомымі кампазітарамі на вершы Адама Герасімавіча. А такія творы, як “Бывайце здаровы, жывіце багата”, “Толькі з табою”, “Не шукай”, “Лясная песня” і іншыя, перакладзены на многія мовы, і сёння іх спяваюць далёка за межамі Беларусі.

Выстаўка прыцягнула вялікую ўвагу ўдзельнікаў вечара, выклікала шчырую зацікаўленасць і атрымала добрыя і нават узнёслыя водгукі.

 

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам