ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
2 мая 1945 года. 7 дзён да Перамогі
1 мая 1945 года. 8 дзён да Перамогі

Раман у вершах "Евгений Онегин" збіраюцца экранізаваць у стылі "Вялікага Гэтсбі"

Раман у вершах "Евгений Онегин" збіраюцца экранізаваць у стылі "Вялікага Гэтсбі"
Іншыя навіны

Экранізацыю распрацоўвае расійска-армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Сарык Андрэасян. Гледачы ведаюць яго па карцінах "З Новым годам, мамы!", "Службовы раман. Наш час", "Роба", "Дзяўчаты бываюць розныя". Сёлета павінна выйсці знятая пастаноўшчыкам камедыя "Гудбай, Амерыка" з Дзмітрыем Нагіевым і Надзеяй Міхалковай.

Ідэя Сарыка – зрабіць стужку па творы Аляксандра Пушкіна ў стылі "Вялікага Гэтсбі" База Лурмана.

– Хачу зняць "Анегіна", заха­ваў­шы эпоху, але пры гэтым зра­біў­шы яго ў сучаснай манеры. Мы цяпер пішам сцэнарый – павольна, скрупулёзна, таму што там вельмі шмат нюансаў, – расказаў пастаноўшчык партала filmpro.ru. 

– Гэту гісторыю ведаюць усе. Усе яе захочуць убачыць. Яна павінна быць зроблена вельмі тонка, каб не выклікаць хейт, каб не казалі, што зноў на святое замахваюцца.

Да твора "Яўген Анегін" звяртаўся не адзін кінарэжысёр. Першую карціну па рамане ў вершах зняў яшчэ ў 1911 годзе рэжысёр Васіль Ганчароў. Фільм быў чорна-белы і нямы.

Аўтар публікацыі: Людмiла Мiнкевiч.

Фото: blognews-test.am

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам