ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Пасяджэнне круглага стала, прысвечанае Г.Я. Галенчанку

Ручныя літары

Ручныя літары
Іншыя навіны

Экспанаты VІ Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі шрыфту і каліграфіі “Літарт-2012” даказваюць: любая літара, напісаная ад рукі, можа быць творам мастацтва.


Вялікую выставачную плошчу Палаца мастацтваў у Мінску да 25 сакавіка занялі літары. Яны перагаворваюцца паміж сабой, складваюцца ў зразумелыя і невядомыя словы, крычаць, ляжаць, стаяць і нават мімікрыруюць на беларускіх народных ручніках. Яны абвяшчаюць сапраўднае свята літары. І нягледзячы на тое, што на выстаўцы прадстаўлена больш за 250 работ толькі беларускіх мастакоў, гэтае свята можна смела назваць міжнародным. Таму што літары на графічных аркушах і ў скульптурных кампазіцыях належаць усім алфавітам свету.

“Фэст літары” – гэта яшчэ і мерапрыемства, якое прымеркавана да пэўнай падзеі Арганізатары – Беларускі саюз мастакоў, Міністэрства інфармацыі, Беларускі саюз дызайнераў і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтва – прысвяцілі яго сёлетняму Году кнігі. І сапраўды, мастацтва кнігі, кніжная графіка вельмі шчыльна звязаны з каліграфіяй і работай са шрыфтамі. Менавіта кніжныя графікі ўмеюць і любяць працаваць з літарамі. А таму на выстаўцы можна пабачыць творы мастакоў, вядомых нам па выдатна аформленых кнігах: Паўла Татарнікава, Рамана Сустава, Генадзя Мацура, Юрыя Якавенкі і інш. А таксама работы вядомых мастакоў-каліграфаў або наогул працы мастакоў, якія актыўна скарыстоўваюць шрыфты: Уладзіміра Васюка, Юрыя Тарэева, Сяргея Саркісава, Усевалада Свентахоўскага, Аляксандра Кулажэнкі, Руслана Найдзена, Уладзіміра Цеслера, Вячаслава Паўлаўца, Уладзіміра Правідохіна. Выстаўка прадстаўляе беларускае мастацтва шрыфта за апошнія 20–30 гадоў. У тым ліку і самыя новыя зрухі і тэндэнцыі, таму што, акрамя работ ужо сталых і добра вядомых майстроў, “Літарт” – гэта творы студэнтаў кафедраў графічнага дызайну і станковай графікі Акадэміі мастацтваў. Менавіта яны знаходзяцца ў найбольшым пошуку і эксперыменце. Узначальвае ўсю кагорту каліграфаў прафесар Павел Семчанка. Гэтага мастака лічаць заснавальнікам школы беларускай каліграфіі. Ён выкладаў шрыфты ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, і многія вядомыя сёння мастакі-каліграфы – яго вучні.

– Павел Апанасавіч выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў, якіх сёння можна назваць каліграфамі. Сённяшнія студэнты акадэміі, работы якіх прадстаўлены на выстаўцы, вучацца пад кіраўніцтвам ужо іншага майстра – Вячаслава Семянько, – расказвае Сяргей Цімохаў, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. – Цяжка сказаць канкрэтна, у які дзень была заснавана школа беларускай каліграфіі. Але, мяркую, час, калі ў Акадэміі мастацтваў была ўведзена дысцыпліна “шрыфты”, можна лічыць пачаткам беларускай школы каліграфіі. Гэта прыблізна 1970 год. Так што на выстаўцы можна пабачыць, па сутнасці, усю гісторыю нашай каліграфіі.

Чым яшчэ ўнікальная выстава “Літарт”? На думку Сяргея Цімохава, якраз тым, што амаль уся графіка там – рукатворная. А сёння і для еўрапейскага, і для агульнасусветнага мастацкага кантэксту важныя менавіта ўнікальнасць і штучная непаўторнасць твора. Мінімум серыйнасці і камп’ютарнай дапрацоўкі.

– А для гэтага, – дадае Сяргей Аляксандравіч, – неабходны прафесійныя веды і навыкі: разуменне таго, што такое шрыфт, веданне законаў пабудовы шрыфту, правіл прапорцыі, тэрміналогіі... Усім гэтым трэба ўмець карыстацца. І тады літара, напісаная ад рукі, становіцца сапраўды творам мастацтва. Так, як напісаў сваімі рукамі адзін мастак, ніколі не напіша іншы. Іншая душа праспявае зусім не падобна. У гэтым і непаўторнасць ручной графікі.

Крыніца: газета "Звязда"

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з 3 лютага па 3 сакавіка дэманстравалася персанальная выстаўка каліграфіі Лі Цзо (Кітай).

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам