ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вянец усіх каштоўнасцей – сям'я
Семінар для спецыялістаў Прэзідэнцкай бібліятэкі

Шкілет як сімвал паэзіі

Шкілет як сімвал паэзіі
Іншыя навіны

Заўсёды ўражвае ўменне мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера выдаць гледачу квінтэсенцыю, сімвал з’явы, падзеі. Прываблівае яго мастацкае асэнсаванне жыцця.


Журналіст газеты “Літаратура і мастацтва” Вольга Паўлючэнкава запыталася ў мастака пра выбар кніг для чытання. Нагодай для размовы стала адна з яго мініяцюр, якія ўразаюцца ў памяць і прымушаюць асэнсоўваць іх шматкроць, – “Пегас ХХ стагоддзя”. Сімвалам паэзіі стаў шкілет дыназаўра.

– Раскажыце, калі ласка, пра гэты твор.
– Насамрэч гэта адна з трагічных работ – помнік Мандэльштаму, Бродскаму і ўсім вялікім расійскім паэтам, жыццё якіх абарвалася ў тым стагоддзі.

– Вашы любімыя аўтары?
– Складана вылучыць адразу. Сэлінджэр, Маркес. У апошнія гады – Пялевін.

– Уладзімір, ці шмат часу ўдаецца правесці з кнігай?
– Няма часу на чытанне, сапраўды. Паверыце, нават на працу часу няма! Мне не хапае 24 гадзін у суткі.

– Мяркуючы па апошняй выстаўцы, не паверу. Лепш раскажыце, як прыходзіць да вас другое дыханне. Што дае сілы?
– Безумоўна, сын. Зрабіць так, каб яму ўсяго хапала, – галоўны стымул. А ўвогуле праца – гэта руціна. Іншы чалавек усё жыццё працуе за станком. Скажыце, як ён гэта вытрымлівае?

– Кнігі якіх аўтараў выбіраеце для сына?
– Сын сам выбірае, я яму не навязваю. На Новы год папрасіў кнігу “Самыя высокія хмарачосы свету” – і атрымаў падарунак.

Як паведамляе газета “Культура”, ў Будапешце, у галерэі “Фораш”, адкрылася выстаўка вядомага беларускага мастака і дызайнера. Культурная акцыя арганізавана Пасольствам Беларусі ў Венгрыі.

Экспазіцыя мае немудрагелістую назву “Культурны плакат”, і на ёй экспануецца 45 твораў гэтага жанру. Паводле слоў Уладзіміра Цэслера, ён не рыхтаваў для выстаўкі ў замежжы нешта адмысловае, асаблівае. Прадстаўленыя там постары добра вядомыя беларускай аўдыторыі. На ягоную думку, па сутнасці, няма розніцы: выстаўляцца на радзіме, у Расіі ці ў краінах Еўрасаюза, бо культурная публіка паўсюль аднолькавая, людзей цікавіць адно і тое ж. У гэтым мастак у чарговы раз пераканаўся, калі пабачыў, які поспех у гледачоў на радзіме і ў замежжы сёння маюць яго сацыяльныя плакаты, створаныя яшчэ ў савецкі час. Жыццё змяняецца, а тэмы застаюцца…

Выстаўка ў Будапешце для мэтра беларускага дызайну ў пэўнай ступені – юбілейная. Яна – як вяртанне ў маладосць. 25 гадоў таму Цэслер ладзіў персаналію ў венгерскім горадзе Печ – культавай мясціне для фанатаў “оп-арту” (тут нарадзіўся заснавальнік гэтага напрамку – класік ХХ стагоддзя Віктор Вазарэлі). Тое, што Уладзімір Цэслер прадставіў зараз у венгерскай сталіцы, – таксама класіка. Беларуская нацыянальная.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 15.03.2013

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам