ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
А вашае песнi павек не забудзем…
Уладзімір Караткевіч і ежа

“Тутэйшыя” вернуцца ў Купалаўскі тэатр увосень. Прэм’ера – 23 верасня

“Тутэйшыя” вернуцца ў Купалаўскі тэатр увосень. Прэм’ера – 23 верасня
Іншыя навіны

На сайце тэатра пазначана, што спектакль паводле п'есы Янкі Купалы адбудзецца 23 і 24 верасня.

Раней меркавалася, што спектакль адновіцца ў чэрвені, але, відаць, умяшаўся каранавірус і давялося рэ-прэм'еру перанесці.

“Цяпер я прыдумаў іншую форму «Тутэйшых». Гэта зусім не падобна да таго, што было раней. Нават калі нічога не атрымаецца, то тэкст Купалы ўсё адно павінен гучаць з нашай сцэны. Для мяне гэта найлепшая яго пʼеса. Самая сурʼёзная, самая грунтоўная і самая сучасная. Бо мы не будзем памежжам паміж лацінскай культурай і візантыйскай”, – казаў у лютым мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін.

tuteyshyya.jpg

Пазначана, што сцэнаграфія і касцюмы – Кацярына Шымановіч, музыка – Андрэя Зубрыча.

“Тутэйшыя” – легендарны спектакль, што з трыумфам ішоў на сцэне Купалаўскага ў 1990-х і пачатку 2000-х. Упершыню быў пастаўлены 17 кастрычніка 1990 года. У 1992-м атрымаў Дзяржаўную прэмію.

У 1990-х Янку Здольніка іграў Аляксандр Лабуш, Мікіту Зносака – Віктар Манаеў, Аленку – Зоя Белахвосцік, Усходняга вучонага – Генадзь Давыдзька (потым – Аляксандр Падабед).

Таксама дырэктар тэатра Павел Латушка анансаваў хуткае вяртанне і іншай культавай п'есы Купалаўскага – “Ідылія”.

Аўтар новай афішы – вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер. На ёй шынель і тры гузікі: польскі, нямецкі і савецкі.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам