ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Размова з адвакатам “Апеляцыйнае вядзенне ў крымінальным працэсе”
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Бізуновай Лідзіі Васільеўны

У Дзісне з’явіўся мурал з партрэтам Язэпа Драздовіча

Іншыя навіны

У самым маленькім горадзе Беларусі намаляваны, бадай, самы вялікі ў краіне партрэт знакамітага мастака Язэпа Драздовіча (1888–1954). Завітвай у Дзісну і шукай двухпавярховік па адрасе Юбілейная, 27.

Grafitsi-z-Drazdovicham-800-768x533.jpg
Графіці з Драздовічам

Графіці зроблена ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які рэалізуецца Міёрскім раённым выканаўчым камітэтам, грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Эскіз графіці стварыў стрыт-артар Алесь Kontra, а распісаў сцяну яго калега Яўген Сасюра.

– Каб распрацаваць канцэпцыю графіці, я пачаў шукаць матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны, – расказаў Алесь. – Было шмат ідэй, але самай выдатнай падалася канцэпцыя ўвекавечыць Драздовіча, які пачаў навучанне менавіта ў Дзісенскай гімназіі і ступіў тут на мастацкі шлях, робячы замалёўкі мясцовых краявідаў. Язэп Драздовіч шмат падарожнічаў, але часта вяртаўся сюды. Ён тут не толькі маляваў графічныя пейзажы з натуры, але і запісваў для слоўнікаў народную лексіку краю, фальклор, склаў зборнік “Песні Дзісеншчыны”. На эскіз я дадаў некалькі нябесных аб’ектаў з базавай астраноміі – навукі, якая паўплывала на Драздовіча. Пейзаж на эскізе – рукі Драздовіча, гэта яго родны засценак Пунькі, дзе ён нарадзіўся і жыў у маленстве.

Ідэя і малюнак вельмі спадабаліся мясцовым жыхарам. Падчас роспісу сцяны многія падыходзілі да Яўгена і дзякавалі.

– Паколькі подпіс я зрабіў у самым канцы, мінакі часта пыталіся, каго гэта я малюю, – расказаў Яўгер Сасюра. – Большасць не ведалі, хто такі Драздовіч. Але некалькі чалавек яго пазналі. Адна бабуля нават расказвала, што бачыла ў дзяцінстве, як ён распісваў нейкія тканіны, і падрабязна апісвала, як ён выглядаў.

Grafitsi-z-Drazdovicham2-800.jpg
Графіці з Драздовічам

Яўген Баран, старшыня Дзісенскага гарадскога выканаўчага камітэта, адзначыў, што стварэнне мурала – знакавая падзея для Дзісны.

– Гэта першае графіці такога кшталту ў нашым горадзе, і мы ўпэўненыя, што яно прывабіць турыстаў, – кажа ён. – Сімвалічна і невыпадкова, што акурат побач з графіці знаходзіцца будынак былой вучэльні, у якой чатыры класы скончыў Язэп Драздовіч.

Гэта не адзінае графіці ў Мёрскім раёне, створанае ў межах праекта. Язэп Драздовіч вядомы сваімі дыванамі-маляванкамі, і ў мінулым годзе ў Мёрах Алесь Kontra намаляваў такі стылізаваны дыван, на якім можна пабачыць 10 славутасцяў раёна. А ў вёсцы Пераброддзе ён распісаў краму фірмовым патэрнам Мёршчыны, а будынак былой такарнай піларамы – прыродна-бытавым сюжэтам у стылі падвойнага ткацтва.

Прызджай, калі ласка, у Дзісну, падарожнічай па Мёрскім краі і дзяліся сваімі здымкамі на фоне муралаў у сацсетках!

Тэкст: Алеся Башарымава.
Фота: Яўген Сасюра.

Крыніца: ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

Завітайце таксама на старонку віртуальнага праекта "Дзівосны свет Язэпа Драздовіча: да 130-годдзя з дня нараджэння (1888–1954)".

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам