ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“И у богини свет небес во взоре...”
#BelBookChallenge 2020 – на старт!

У Оршы на жылым доме намалявалі вялікі партрэт Уладзіміра Караткевіча

У Оршы на жылым доме намалявалі вялікі партрэт Уладзіміра Караткевіча
Іншыя навіны

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

У эскізе выкарыстаны малюнкі Караткевіча і фрагменты яго рукапісаў. Аўтар графіці – аршанскі мастак Дзмітрый Талкачоў.

Mural-Karatkievich-1.jpg

Мурал з’явіўся па ініцыятыве мецэната Андрэя Балабіна, які ў кастрычніку 2018 года набыў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Оршы і плануе ператварыць яго ў музей і цэнтр культуры.

Сцяна будынка, на якой намалявалі партрэт Караткевіча, выходзіць на вуліцу ў яго гонар і знаходзіцца за пару метраў ад дома, дзе нарадзіўся літаратар. Тут ён напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў – “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам