ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Такіх фантастычных бібліятэк няшмат у свеце: што гавораць пра нас замежныя дыпламаты
Рэха ненадрукаваных вершаў

Вызначаны кніжныя лідары мінулага года

Вызначаны кніжныя лідары мінулага года
Іншыя навіны

Найбольшая колькасць прададзеных экзэмпляраў з выданняў на беларускай мове ў 2018 годзе ў кнігі “Дзіцячы атлас Беларусі”.

Стала добрай традыцыяй складанне рэйтынгаў продажу кніг у сістэме ААТ “Белкніга”, гандлёвая сетка якой самая буйная ў нашай краіне і складае болей як 100 кнігарняў. Найчасцей пакупнікі звярталіся летась да “Дзіцячага атласа Беларусі” (Мінск, “Мастацкая літаратура”) – і набылі 636 экзэмпляраў. На другім месцы – “Гэта Беларусь, дзетка!”, гэтага выдання прададзена ў “Белкнізе” 537 экзэмпляраў. У тройцы “пераможцаў” – і раман Віктара Марціновіча “Ноч” (446 экзэмпляраў кнігі прададзена ў 2018 годзе).

Што болей чытаюць беларусы з класікі? Раманы і аповесці Уладзіміра Караткевіча (найболей – “Дзікае паляванне караля Стаха”: набылі 308 экзэмпляраў), “Новую зямлю” Якуба Коласа, “Міколку-паравоза” Міхася Лынькова.

Па-ранейшаму ў рэйтынгу 50 найбольшых продажаў – шмат кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу: “Мая мілая ведзьма” Валерыя Гапеева, “У бары жывуць сябры” Міколы Бусько, “Прыгоды Васі Лайдачкіна” Генадзя Аўласенкі, “Казкі сінявокай зямлі” Таццяны Дамаронак, “Мяне завуць Лахнэска” Алены Масла, “Прыйдзі, дзень-залацень!” Паўла Місько, “Шчодрая вавёрка” Янкі Галубовіча, “Дзедава жалейка” Сяргея Давідовіча. Толькі зборнік гісторыка-краязнаўчых апавяданняў Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” набылі 179 пакупнікоў.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Звязда


Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам