ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”
Адкрыццё праекта “Будзь гаспадаром!”

З Мінска – у Маскву

З Мінска – у Маскву
Іншыя навіны

Пабачыць лепшыя беларускія кнігі, выдадзеныя цягам мінулага і бягучага гадоў, можна ў Маскве, на XVI Нацыянальнай выстаўцы-кірмашы “Кнігі Расіі”, што праходзіць з 13 па 17 сакавіка ва Усерасійскім выставачным цэнтры.


На калектыўным стэндзе нашай краіны – прадукцыя вядучых выдавецтваў: “Беларусь”, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, РВУ “Выдавецкі дом «Звязда»”, “Вышэйшая школа”, “Народная асвета”, “Мастацкая літаратура”, “Беларуская навука”, “Аверсэв”, “Пачатковая школа”, “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа” і РУП “Белкартаграфія”.

Выдавецкі дом “Звязда” прапануе ўвазе гасцей дзве вельмі цікавыя прэзентацыі.

Па-першае, гэта фактычна тэатралізаванае прадстаўленне дзіцячай кнігі Наталлі Ігнаценкі “Казачныя падарожжы з прыгодамі”. Знаёмства з кнігай дапоўняць інсталяцыі, зробленыя аўтаркай.

Другая прэзентацыя – першая ластаўка з серыі “Сугучча сэрцаў”, творчага праекта выдавецкага дома “Звязда” і Міністэрства інфармацыі Беларусі, – кніга “З думай пра Радзіму”. У выданні змешчаны паэтычныя і празаічныя творы сучасных беларускіх і расійскіх аўтараў.

Яшчэ адзін праект, які не можа застацца па-за ўвагай наведвальнікаў, належыць выдавецтву “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, а таксама Дэпартаменту сродкаў масавых камунікацый і рэкламы горада Масквы. Гэта кніга-альбом “Белорусы Москвы. XVІІ в.”, што распавядае пра ўнёсак беларускіх майстроў у культуру, найперш архітэктуру, расійскай сталіцы.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 15.03.2013

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам