ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Глуша Адамовіча. Ад Хатыні да блакаднай трагедыі
Не прапусціце прэм’еру дакументальнага фільма “Бібліятэчны фронт: 1941–1945 гг.”

Новы анлайн-праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Па старонках беларускага календара”

Новы анлайн-праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Па старонках беларускага календара”
Іншыя навіны

З 22 мая на нашым партале адкрываецца пастаянная тэматычная рубрыка, у якой шматгранна і лаканічна будзе давацца інфармацыя аб асноўных знамянальных падзеях і выбітных асобах айчыннай гісторыі і культуры.

Мінулае Беларусі захоўвае шмат гераічных і трагічных падзей, цікавых, часам спрэчных, фактаў. Беларуская зямля багата на асобы, якія праславілі сваю радзіму ў самых розных сферах грамадскага жыцця. Гэта зафіксавана ў гістарычных крыніцах, бачна на мапах і выявах, асэнсавана ў разнастайных публікацыях і ўспамінах.

У новай рубрыцы партала прапануем знаёміцца з асобнымі падзеямі мінулага нашай краіны, славутымі землякамі і выкарыстоўваць шырокі спектр інфармацыйных рэсурсаў пра іх. Гэта будуць лаканічныя тэматычныя даведкі (часам з фотаздымкамі і выявамі, фрагментамі гістарычных крыніц), а таксама спасылкі на разнастайныя інфармацыйныя рэсурсы НББ. Галоўная бібліятэка краіны захоўвае самы вялікі ў свеце фонд беларускіх нацыянальных дакументаў і на працягу амаль 100 гадоў акцэнтуе сваю аналітычна-інфармацыйную дзейнасць на беларусазнаўстве. Яе бібліяграфічная і фактаграфічная друкаваная прадукцыя, базы даных і мультымедыйныя выданні, тэматычныя віртуальныя праекты і лічбавыя калекцыі раскрываюць розныя бакі гісторыі і культуры Беларусі.

Мы спадзяёмся, што рубрыка “Па старонках беларускага календара” зацікавіць аматараў айчыннай гісторыі, навукоўцаў, навучэнцаў і выкладчыкаў, а таксама ўсіх, хто шануе беларускую культуру і нацыянальную спадчыну. Матэрыялы будуць рэгулярна публікавацца ў стужцы навін партала НББ і асобным блокам захоўвацца на сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Да сустрэчы з беларускай гісторыяй!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам