ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” вяртаецца. Чаму абавязкова варта яго наведаць?
Зразумелыя сімвалы

Да 85-годдзя з дня нараджэння З.А. Макеенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эрудзіраванага і высокакваліфікаванага спецыяліста, метадыста па прызванні

Да 85-годдзя з дня нараджэння З.А. Макеенка, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, эрудзіраванага і высокакваліфікаванага спецыяліста, метадыста па прызванні
Іншыя навіны

Зоя Аляксандраўна нарадзілася 10 кастрычніка 1935 г. у вёсцы Кайкава Мінскага раёна. Адразу пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1951 г. яна паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум імя А.С. Пушкіна.

makeenko_2.jpg

Як пазней успамінала Зоя Аляксандраўна, у выбары прафесіі ёй дапамагла маміна сястра. “Жанчыне вельмі прыстойна працаваць у бібліятэцы”, – з гумарам цытавала З.А. Макеенка сваю сваячку, адзначаючы што ў тым юным узросце, калі прыйшоў час адказаць на пытанне “Кім стаць?”, яна амаль нічога не ведала аб працы бібліятэкара “ў шырокім разуменні гэтай прафесіі”. Разважаючы пра свой прафесійны выбар, Зоя Аляксандраўна ўспамінала і свайго школьнага класнага кіраўніка, якая вельмі здзівілася рашэнню сваёй вучаніцы-выдатніцы стаць бібліятэкарам. Бо перад ёй “былі адкрыты любыя іншыя прафесіі”. “Ты думаеш, будзеш працаваць тут? Не, дарагая, цябе адправяць на сяло, ды добра яшчэ, калі не ў якую-небудзь глухамань...”. Размова гэтая адбылася падчас экскурсіі ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) на першым курсе тэхнікума.

makeenko_3.jpg

Словы класнага кіраўніка аказаліся ў нейкай ступені прароцкімі. Былі ў жыцці Зоі Аляксандраўны і Чыкалавіцкая сельская бібліятэка – клуб Камарынскага раёна Гомельскай вобласці (1954–1955), і бібліятэка Кастрычніцкага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі (1955–1958), і публічная бібліятэка № 5 Ленінскага раёна г. Мінска (1960–1964), і бібліятэка Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (цяпер – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) (1964–1970), і Фундаментальная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970–1981). Але дзе б ні працавала Зоя Аляксандраўна, нязменным заставалася адно – яе безумоўная адданасць і вернасць прафесіі, адказнасць і скрупулёзнасць у любой працы, якую б яна ні выконвала.

makeenko_4.jpg

makeenko_5.jpg

Зоя Аляксандраўна заўсёды імкнулася да ведаў і павышэння сваёй кваліфікацыі. Таму праз дзесяць гадоў пасля заканчэння бібліятэчнага тэхнікума яна атрымала запаветны дыплом аб вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”. Вучыцца даводзілася, сумяшчаючы няпростую працу загадчыцы чытальнай залы публічнай бібліятэкі, выхаванне маленькага сына і вучобу на завочным аддзяленні бібліятэчнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

makeenko_6.jpg

Высокі прафесіяналізм, назапашаны вопыт у бібліятэчнай справе не засталіся незаўважанымі.

У пачатку 1981 г. шчаслівы выпадак прывёў З.А. Макеенка ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна. Будучы тут па службовым заданні, яна прыемна ўразіла намесніка дырэктара па навуковай рабоце і ў выніку атрымала прапанову заняць пасаду загадчыцы навукова-метадычнага аддзела (НМА). Пазней Зоя Аляксандраўна напіша пра гэта ў сваіх успамінах: “…престиж работы в такой библиотеке сыграл не последнюю роль в выборе решения, и я дала свое согласие… И вот я возвращаюсь в эту библиотеку (после экскурсии), но… через 30 лет”. Так, з лютага 1981 г. пачаўся яе прафесійны шлях у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна, усе адзінаццаць гадоў працоўнага стажу ў якой прайшлі ў навукова-метадычным аддзеле. Мяняліся пасады, якія займала Зоя Аляксандраўна, але кірунак яе дзейнасці заставаўся нязменным, паколькі менавіта метадычная праца была яе сапраўдным прызначэннем.

“Библиотечные вузы не готовят методистов… Методистами становятся на практике с учетом общего опыта работы, достаточной эрудиции в библиотечном деле, некоторых личных качеств", – так Зоя Аляксандраўна апісвала асаблівасці гэтага кірунку працы.

Прафесійны вопыт З.А. Макеенка ў бібліятэках розных відаў, наяўнасць за плячыма вялізнага стажу метадычнай работы дазвалялі ёй па заданні Міністэрства культуры рэгулярна выязджаць з дакладамі і кансультацыямі на абласныя семінары, вывучаць і праводзіць праверку работы бібліятэк рэспублікі. Зоя Аляксандраўна была добра вядомая многім бібліятэкарам краіны, яе выступленні на рэспубліканскіх семінарах і ўсесаюзных канферэнцыях заўсёды выклікалі жывы водгук сярод слухачоў.

Камандзіроўкі Зоі Аляксандраўны не абмяжоўваліся гарадамі і сёламі рэспублікі, у гэты перыяд свайго жыцця ёй давялося наведаць Маскву, Ленінград, Пецергоф, Рыгу, Талін, Вільнюс, Луганск, Іжэўск і іншыя гарады СССР.

“Цікавай прапановай і вялікім гонарам”, па словах самой Зоі Аляксандраўны, у сярэдзіне 80-х гг. стала запрашэнне Мінскага інстытута культуры чытаць для студэнтаў бібліятэчнага факультэта курс па тэме “Арганізацыя метадычнага кіраўніцтва”. Паралельна з працай у бібліятэцы яна чытала лекцыі да самага выхаду на пенсію.

З.А. Макеенка – аўтар-укладальнік цэлага шэрагу метадычных рэкамендацый для бібліятэк рэспублікі: “ГОСТы – в практику работы библиотек”, “Руководителям библиотек о работе с кадрами”, “Слово о библиотекаре”, “Клуб и атеистическая пропаганда”.

makeenko_7.jpg

Яе аўтарству належаць шматлікія артыкулы ў прафесійных зборніках і часопісах: “Библиотека и молодой читатель”, “Портрет делового человека”, “Методическое объединение библиотечных работников”, “Методическая помощь библиотекам специальных производственно-технических училищ” і інш.

Зоя Аляксандраўна стала складальнікам методыка-бібліяграфічных матэрыялаў у дапамогу масавым бібліятэкам: “Азбука здоровья”, “Молодой семье”, “Съезд стратегических решений” і інш.

makeenko_8.jpg

1 кастрычніка 1991 г. на базе аб’яднаных навукова-метадычнага і навукова-даследчага аддзелаў бібліятэкі быў створаны аддзел бібліятэказнаўства. У гэтым структурным падраздзяленні Зоя Аляксандраўна прапрацавала зусім нядоўга, у снежні 1991-га яна сышла на заслужаны адпачынак.

“Коротко о моей работе в главной библиотеке республики. Госбиблиотека как методический центр имела довольно высокий авторитет в стране. Возможно я, как зав. НМО, не сделала какого-то значительного прорыва в его дальнейшем развитии, но то, что не уронила высокую планку престижа национального методцентра, в этом была и моя немалая заслуга”, – так падагульніла вынікі сваёй дзейнасці Зоя Аляксандраўна.

Працоўныя заслугі і дасягненні З.А. Макеенка былі неаднаразова адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню: Ганаровай граматай Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў, дыпломам 1-й ступені Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дыпломам Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры і інш. У 1990 г. за саракагадовую плённую працу ў сферы бібліятэчнай справы ёй была ўручана медаль “Ветэран працы”.

makeenko_9.jpg

Калегі з вялікай павагай і цеплынёй успамінаюць Зою Аляксандраўну: “высокі прафесіянал сваёй справы, спакойны, эрудзіраваны і бездакорны ва ўсім чалавек, які з педантычнасцю ставіцца да ўсіх пастаўленых мэт і задач...” – далёка не поўны пералік эпітэтаў, выказаных сучаснікамі Зоі Аляксандраўны ў яе адрас.

Скончыла свой жыццёвы шлях Зоя Аляксандраўна ў маі 2019 г.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Выказваем вялікую ўдзячнасць Макеенку Дзмітрыю Мікалаевічу, сыну Зоі Аляксандраўны, за спагадлівасць і аператыўна прадстаўленыя ўнікальныя дакументы з асабістага архіва.
Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам