ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Аўтографы Андрэя Александровіча
Гравюра для дзяцей: творчыя заняткі

Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Валянціну Самуілаўну Ярмішкіну

Віншуем з 75-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Валянціну Самуілаўну Ярмішкіну
Іншыя навіны

Нарадзілася Валянціна Самуілаўна ў Мінску. Яе працоўны шлях у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) пачаўся ў жніўні 1963 года, калі дзяўчына пасля заканчэння сярэдняй школы № 46 была прынята на пасаду сакратара-машыністкі.

2_Ermishkina.jpg
Каля сцен бібліятэкі (1965 год)

Праз тры гады яе перавялі на пасаду малодшага бібліятэкара ў аддзел камплектавання, якому Валянціна Самуілаўна прысвяціла больш за 50 гадоў сваёй прафесійнай дзейнасці.

3_Ermishkina.jpg

У кола яе прафесійных абавязкаў уваходзіла бягучае камплектаванне фонду, яго інвентарызацыя, падбор картак заказаў да кніг, якія паступілі ў бібліятэку, апрацоўка накладных плат, вядзенне ўчастка камплектавання і апрацоўкі аўтарэфератаў, картатэкі на іх.

4_Ermishkina.jpg

Улічваючы шматгадовую бездакорную працу Валянціны Самуілаўны, яе імкненне да ўдасканалення тэхналогіі работы на сваім участку, з 1981 года яе перавялі на пасаду старшага бібліятэкара, з 1991 года – вядучага бібліятэкара.

В.С. Ярмішкіна аператыўна і якасна ажыццяўляла прыём, першасны ўлік і дастаўку на рэгістрацыю абавязковых бясплатных экзэмпляраў выданняў, якія паступаюць у Нацыянальную бібліятэку Беларусі (НББ) з некалькіх соцень паліграфічных прадпрыемстваў краіны. У яе абавязкі ўваходзіў пастаянны кантроль за аператыўнасцю і паўнатой паступлення абавязковых экзэмпляраў у НББ.

5_Ermishkina.jpg

Дзякуючы высокаму прафесіяналізму Валянціны Самуілаўны было наладжана плённае супрацоўніцтва бібліятэкі з Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі, шматлікімі рэдакцыямі айчынных газет і часопісаў па пытаннях ліквідацыі прабелаў у патоку абавязковага бясплатнага экзэмпляра.

6_Ermishkina.jpg

З 2015 года працоўны шлях Валянціны Самуілаўны праходзіў у адзеле захоўвання часопісаў і выданняў з працягам.

“…Асабістым укладам В.С. Ярмішкінай у арганізацыю належнага ўліку руху бібліятэчнага фонду з’яўляецца так званы «Ключ к инвентарным книгам», які налічвае больш за 20 тамоў... Валянціну Самуілаўну адрозніваюць выключная працаздольнасць, добрасумленнасць, адказнасць за вынікі выкананай працы, высокая ўнутраная культура, добразычлівасць, тактоўнасць. Яна карыстаецца заслужанай павагай і аўтарытэтам у калектыве бібліятэкі...”, – так характарызавала яе дзейнасць загадчыца аддзела захоўвання часопісаў і выданняў з працягам Валянціна Аляксандраўна Мірончык.

Заслугі Валянціны Самуілаўны, яе шматгадовая добрасумленная праца, асабісты ўклад у развіццё дакументнага фонду НББ былі адзначаны кіраўніцтвам: ёй прысвоена званне “Лепшы па прафесіі” (1980-я гг.), уручана Ганаровая грамата Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006). У 2013 годзе В.С. Ярмішкіна была ўдастоена звання “Лепшы па прафесіі” ў намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі” конкурсу прафесійнага майстэрства сярод супрацоўнікаў НББ.

Працоўная біяграфія В.С. Ярмішкінай цесна звязана з грамадскай працай: больш за дваццаць гадоў яна выконвала ролю старшыні пярвічнай ячэйкі Чырвонага Крыжа, працяглы час з’яўлялася прафаргам аддзела камплектавання, прадстаўляла бібліятэку на гарадскіх спаборніцтвах у якасці актыўнага члена сандружыны.

7_Ermishkina.jpg
1964 год

І сёння Валянціна Самуілаўна працягвае сваю працоўную дзейнасць у сектары захоўвання газетнага фонду аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў.

Адказная, працавітая, ветлівая, добразычлівая і шчырая, яна карыстаецца сярод калег вялікай павагай і заслужаным аўтарытэтам.

8_Ermishkina.jpg
2017 год

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Валянціну Самуілаўну з юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, толькі станоўчых эмоцый і бязмежнага шчасця! Няхай радасцю і святлом будзе напоўнены кожны Ваш дзень, дом будзе поўнай чашай і ў ім заўсёды пануе спакой і дабрабыт!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

У публікацыі выкарыстаны фота з асабістага архіва С. Базылевай-Ланько.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам