ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Жарты ад Яўгеніі Янішчыц
Цяпер займацца самаадукацыяй можна і па-беларуску: з'явіўся партал з лекцыямі, моднымі падкастамі і цікавосткамі

1 лютага 1945 года. 98 дзён да Перамогі

1 лютага 1945 года. 98 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Наступленне савецкіх войскаў у Венгрыі. Баявы самалёт – на грошы калгаснікаў. Тавары для насельніцтва. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 22); “Калгаснік Заслаўшчыны” (Заслаўскі раён Мінскай вобласці, № 9).

У адказ на паспяховае наступленне нашых войскаў у Венгрыі, як паведамляе газета “Калгаснік Заслаўшчыны” (№ 9), “колхозники сельхозартели Мостокского сельсовета Могилёвского района собрали 100 500 рублей из своих личных сбережений на строительство боевого самолёта”.

Аўтар аднаго з артыкулаў распавядае пра адкрыццё ў Заслаўскім раёне швейнай і абутковай арцелі. Прапануе арганізаваць у раёне вытворчасць тавараў, недахоп якіх ужо істотна адчуваўся – гэта гліняны і драўляны посуд, мэбля, цэгла, лесапіламатэрыялы і шмат чаго іншага, гаворыць пра неабходнасць адкрыць фарбавальні майстэрні па вырабе цацак, раіць займацца перапрацоўкай ягад.

Гэтаму артыкулу адпавядае матэрыял у “Советской Белоруссии” (№ 22) за 2 лютага: “1 февраля в Минске открылось республиканское совещание работников местной промышленности и промкооперации”, на ім, у прыватнасці, былі названы тавары, у якіх мелі патрэбу жыхары: лямпавыя гарэлкі, прымусныя іголкі, нажы, лыжкі, відэльцы, табурэткі, абедзенныя і пісьмовыя сталы, крэслы, шчоткі, аконная арматура, рыдлёўкі, збруя.

Краіна мела патрэбу нават у такіх “дробязях” – іх трэба было аднаўляць наноў...

Заставалася 98 дзён да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 105-годдзя Іраіды Аляксандраўны Карзенка

16 Май 2024

За векавую гісторыю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў яе сценах працавала цэлая пляяда высакакласных спецыялістаў, намаганнямі якіх установа нязменна займала і займае галоўнае месца ў інфармацыйнай інфраструктуры рэспублікі. Адным з такіх значных прафесіяналаў, на вопыце якога вучылася не адно пакаленне бібліятэкараў, была Іраіда Аляксандраўна Карзенка.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам